"Лунінецкія навіны" - Галоўная старонка
 
Рубрыкі
ПАДЗЕЯ [101]
ПРЫСЯГА [65]
ЗЯМЕЛЬНАЯ РЭФОРМА [2]
МОЛАДЗЬ І ЧАС [57]
ФІЗКУЛЬТУРА І СПОРТ [164]
НА СКРЫЖАВАННЯХ ЛЁСУ [28]
ПРЫЗВАННЕ – МАМА [11]
РЭАЛІІ ТЫДНЯ [23]
АКЕНЦА Ў МІНУЛАЕ [9]
У РАЙВЫКАНКАМЕ [25]
ПАНАРАМА [152]
102: СЛУЖБА МІЛІЦЫІ [29]
АГРАПРАМ: ЛЮДЗІ І СПРАВЫ [34]
ПРАМАЯ ЛІНІЯ КОЖНЫ ДЗЕНЬ [25]
ПРАМАЯ ЛІНІЯ [34]
ІДЭАЛОГІЯ: ЗА СЛОВАМ СПРАВА [14]
ЮРЫДЫЧНЫ КЛУБ [30]
ЗАХАПЛЕННІ [13]
АФІЦЫЙНА [23]
У КАМІТЭЦЕ ДЗЯРЖКАНТРОЛЮ [10]
У РАЙСАВЕЦЕ [14]
АНТЫБЮРАКРАТЫЯ [4]
ДЫРЭКТЫВА: КІРАЎНІЦТВА ДА ДЗЕЯННЯ [7]
ПРАМЫСЛОВАСЦЬ: РЭЗЕРВЫ РОСТУ [27]
ЮБІЛЕІ [24]
АГРАГАРАДОК - СПРАВА ДЗЯРЖАЎНАЯ [3]
РЭЗАНАНС [5]
НЯВЫДУМАНАЯ ГІСТОРЫЯ [6]
АСОБА [6]
ЛЕКІ НАРОДНЫЯ [6]
БУДАЎНІЦТВА: ПАВЕРХІ КЛОПАТАЎ І НАДЗЕЙ [4]
МІКАШЭВІЦКІЯ ГАРЫЗОНТЫ [66]
НАША ЗДАРОЎЕ [40]
2011 - ГОД ПРАДПРЫЙМАЛЬНАСЦІ [20]
ЭКАЛОГІЯ [4]
Статыстыка
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Каляндар
«  Май 2012  »
ПнАўтСрЧцПтСбНд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архіў запісаў
Карысныя спасылкі
  • Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • Беларускае тэлеграфнае агенцтва
  • Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
  • Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
  • Лунінецкі раённы выканаўчы камітэт

  • Панядзелак, 21.05.2012, 08:37

    ўсенародна адзначаць Дзень Перамогі ў чарговы раз сабрала жыхароў райцэнтра і гасцей горада на плошчы Леніна. Расквечаная сцягамі, транспарантамі, паветранымі шарамі, яна ўрачыста сустракала ветэранаў. З кожным годам іх становіцца ўсё менш. І ад гэтага асабліва кранаюча гучалі словы выступаючых.

    Святым назваў дзень Перамогі старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, бо няма нічога больш чалавечнага і высакароднага, чым несці ў сваіх сэрцах удзячнасць тым, хто вытрымаў выпрабаванні вайны, з баямі дайшоў да Берліна, прадэманстраваўшы бяспрыкладны ўзор мужнасці і адвагі. Васіль Міхайлавіч прыгадаў вогненныя старонкі ваеннага ліхалецця на Лунінецкай зямлі. За тры гады акупацыі наша малая радзіма заплаціла 19 000 жыццяў. Каля 2 000 землякоў не вярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай. Легендай застаецца подзвіг партызанаў, якія самааддана дапамагалі каваць перамогу.

    Застыла плошча ў хвіліне маўч... Чытаць далей »

    Дата: 11.05.2012 | Каментарыі (0)

    вельмі кранула Ганаровага грамадзяніна Лунінца, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аляксея Віктаравіча Мінакова.

    Напярэдадні Дня Перамогі ў госці да 92-гадовага гараджаніна з падарункамі прыйшлі старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, яго намеснік Віктар Рафаловіч і галоўны рэдактар "Лунінецкіх навін” Таццяна Вайцяхоўская. Расчулены былы франтавік, які з чэрвеня 1941 па люты 1945-га быў у дзейнічаючай арміі, не хаваў усхваляванасці і не шкадаваў удзячных слоў за ўвагу да , як падкрэсліў сам, "яго сціплай асобы”. Зрэшты, сціпласць – характэрная рыса Аляксея Віктаравіча, які не любіць хваліцца баявымі заслугамі, хоць мае мноства ўзнагарод, і ніколі не скардзіцца на жыццё. Ён проста ўдзячны за магчымасць сустрэць чарговы пераможны май, сагрэты клопатам і цеплынёй блізкіх людзей і спадзяецца, што лёс яшчэ неаднойчы падарыць магчымасць у Дзень Перамогі адчуць шчымлівае хваляванне ад усведамлення непасрэднага дачынення да гэтага в... Чытаць далей »

    Дата: 11.05.2012 | Каментарыі (0)

    традыцыйна ладзілася ў райвыканкаме да прафесійнага свята.

    Старшыні райвыканкама Васіль Агіевіч і райсавета – Віталь Адзішчаў віншавалі не толькі газетчыкаў і друкароў, але і сувязістаў, чыё прафесійнае свята адзначылі 7 мая.

    В.М. Агіевіч справядліва адзначыў вялікую ролю раённай газеты ў жыцці Лунінеччыны, пажадаў журналістам не страчваць пазіцыі, імкнуцца да новых вяршынь у творчасці, застаючыся для чытачоў аператыўнай і аб’ектыўнай крыніцай інфармацыі.

    Завяршаючай нотай мерапрыемства стала ўручэнне ўзнагарод. Падзячнымі лістамі райвыканкама і райсавета адзначаны старанні старшага карэктара Вольгі Варогіч і старашага аператара Вольгі Рамановіч.

    Дата: 11.05.2012 | Каментарыі (0)

    VIII Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ "Залатая ліцера” прынёс перамогу "Лунінецкім навінам”. Раёнка увайшла ў лік трох мацнейшых газет рэспублікі і была адзначана Дыпломам у намінацыі "Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця”.

    Урачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы напярэдадні прафесійнага свята – Дня друку. Звяртаючыся да сабраўшыхся, Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў цёпла павіншаваў пераможцаў і падкрэсліў, што "СМІ ў многім фарміруюць імідж краіны. Менавіта таму яны павінны несці высокі ўзровень адказнасці за распаўсюджваемую інфармацыю. Не менш важна ўменне журналістаў правільна распараджацца сілай слова і працаваць на павышэнне аўтарытэту свайго выдання”.

    Пра аўтарытэт "Лунінецкіх навін” сведчыць той факт, што доўгі час наша газета заставалася адзінай раёнкай на Брэстчыне, ч... Чытаць далей »

    Дата: 11.05.2012 | Каментарыі (0)

    У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 35 ад 16.01.2012 г. "Аб павышэнні пенсій”, з 1 мая зроблены пераразлікі працоўных і сацыяльных пенсій, надбавак да іх і павышэнняў, звязаныя са змяненнем памеру сярэдняй заработнай платы, прымаемай пры назначэнні і пераразліку пенсій. У маі гэтая велічыня складае 3006088 рублёў. Для разліку пенсій са студзеня па красавік, зыходзілі   з сумы 2543832 рублі.

    Памер павелічэння працоўных пенсій у кожнага пенсіянера розны і залежыць непасрэдна ад стажу работы і асабліва інд... Чытаць далей »

    Дата: 11.05.2012 | Каментарыі (0)

    Амаль штодзённыя дажджы паспрыялі хуткаму росту травастояў, што дазволіла арганізавана пачаць летне-пашавы перыяд. Намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Алег Багук расказвае:

    –Перад выганам на пашу ў гаспадарках раёна было створана 68 гуртоў кароў, 63 з іх выпасаюцца кругласутачна, а пяць прыганяюцца  на ноч на ферму, яшчэ 327 кароў круглы год утрымліваюцца ў памяшканнях. З маладняку на ўлонне прыроды выгнаны толькі цялушкі на дарошчванні, іх пяць гуртоў. Тыя ж, што прызначаны пад асемяненне, як і ў ранейшыя гады, летні перыяд будуць знаходзіцца на фермах і там атрымліваць зялёны корм. Ва ўсіх гаспадарках загадзя былі падабраны аператары па пасьбе жывёлы. Ім растлумачаны ўмовы аплаты працы, памер якой залежыць... Чытаць далей »

    Дата: 11.05.2012 | Каментарыі (0)

    Аматары спорту ўсяго свету з нецярпеннем чакаюць чарговы галоўны спартыўны форум – летнія Алімпійскія гульні. Удзел у іх настолькі прэстыжны, што аб гэтым мараць усе спартсмены. Відаць, невыпадкова 35-ы прэзідэнт ЗША Джон Кенэдзі неяк сказаў: "Для прэстыжу нацыі па-сапраўднаму важныя толькі дзве рэчы: палёт на Луну і алімпійскія медалі”.

    У жніўні ў Лондане стартуе юбілейная ХХХ летняя Алімпіяда. Сярод яе ўдзельнікаў, не выключна, будзе і наш зямляк дзесяціборац Эдуард МІХАН. Дэкатлон – самы складаны від лёгкай атлетыкі, і дзесяціборцаў невыпадкова называюць рыцарамі каралевы спорту. А значыць, лонданская міссія Міхана не абмяжуецца простым удзелам у спаборніцтвах – Эдуард мае намер даць бой сапернікам.

    Летась майстар спорту міжнароднага класа Эдуард МІХАН стаў сярэбраным прызёрам маладзёжнага Чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў дзесяцібор’і. Сёлета ён удастоенны звання "Чалавек года-2011”... Чытаць далей »

    Дата: 11.05.2012 | Каментарыі (0)

    У шосты раз запар прадстаўнікі лунінецкай СШ №2 заваявалі Кубак Лунінецка-Ганцавіцкага міжраённага савета ДТСААФ па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. На гэты раз спаборніцтвы праходзілі ў рамках месячніка, прысвечанага 67-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

    Ва ўрачыстым адкрыцці бралі ўдзел старшыня міжраённага савета Барыс Гнедзька і прадстаўнік раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Сяргей Буневіч.

    У ціры лунінецкай СШ №2 сабраліся 16 каманд. Аднак асаблівых сенсацый не адбылося, хаця інтрыга захоўвалася да таго моманту, пакуль на агнявым рубяжыне сціхлі выстралы. Справа ў тым, што, згодна з жараб’ёўкай, у апошнюю групу трапіла каманда Сінкевіцкай СШ, якая апошнім часам часта прэтэндуе на п’едэстал. Так было і на гэты раз. Прадстаўніку Сінкевіч Уладзіславу Клеўжыцу, які выконваў практыкаванне ВП-2 (стральба стоячы) неабходна было набраць 95 ачкоў, каб а... Чытаць далей »

    Катэгорыя: ФІЗКУЛЬТУРА І СПОРТ | Дата: 11.05.2012 | Каментарыі (0)

    У мінулую суботу на стадыёне "Палессе” адбыўся матч чарговага тура чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе. "Граніт” прымаў пінскую "Хвалю”.

    Перамога ў двух стартавых матчах прыцягнула на стадыён большую колькасць балельшчыкаў. Што датычыць драматычных падзей, то іх было дастаткова, улічваючы неаднаразовыя парушэнні гасцей у штрафной "гранітаўцаў”. Аднак, пенальці арбітр так і не назначыў. Гульня пінскіх футбалістаў вызначалася грубасцю і некарэктнасцю, аб чым сведчыць 7 жоўтых картак і адна чырвоная, якую "зарабіў” Дзмітрый Тарашчык. "Граніт” шмат атакаваў, а вось поспеху дабіліся госці, вынікова выкарыстаўшы стандартнае становішча. Гол пасля розыгрышу штрафнога на 73-й хвіліне забіў Уладзіслаў Касмынін. 0:1 – першае паражэнне "Граніта” ў сезоне.

    Заўтра, ... Чытаць далей »

    Дата: 11.05.2012 | Каментарыі (0)

    На пытанні чытачоў адказвае намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Якаўлевіч ЦЯЛЬПУК,

    Ала Канапацкая, Лунінец. Добры дзень Аляксандр Якаўлевіч! Скажыце, ці будуць сёлета завяршаць асфальтаванне вуліцы Сельская? Там застаўся параўнаўча невялікі кавалак да перасячэння з вуліцай Гагарына…

    - Добры дзень. Ведаю гэты адрэзак вуліцы. На жаль, з-за недахопу фінансавых сродкаў асфальтаваць яго сёлета не плануецца. Але гэта не значыць, што вуліца будзе недагледжанай. Зараз усе грунтовыя ці гравійна-пясчаныя аўтамабільныя артэрыі мінімум 3-4 разы на год грэйдзіруюцца. Акрамя таго, на названым участку ёсць каналізацыйны калодзеж, які прыкметна ўзвышаецца над праезнай часткай. У бліжэйшы час работнікамі "Водаканала” будзе выканана яго паніжэнне, а камунальнікі ўжо атрымалі даручэнне падтрымліваць Сельскую ў нармальным стане.

    Тэлефаную вам вось з якой нагоды. У ... Чытаць далей »

    Катэгорыя: ПРАМАЯ ЛІНІЯ | Дата: 04.05.2012 | Каментарыі (0)

    1 2 3 ... 163 164 »

    Copyright MyCorp © 2012Создать бесплатный сайт с uCoz