Вітаць – па-англійску, частаваць – па-беларуску
ІІ Европейские игры

Вітаць – па-англійску, частаваць – па-беларуску

Як высветлелілася, да гэтага гатовы аб’екты прыдарожнага сервісу, што знаходзяцца на тэрыторыі нашага раёна ўздоўж трасы М10.

Зараз у кожным рэгіёне Беларусі вядзецца актыўная работа па падрыхтоўцы аб’ектаў грамадскага харчавання і гандлю да сервіснага абслугоўвання ўдзельнікаў і гасцей II Еўрапейскіх гульняў. Асаблівая ўвага надаецца тым з іх, якія размешчаны ўздоўж рэспубліканскіх трас. У прыватнасці, праводзяцца мерапрыемствы па добраўпарадкаванню прылягаючых тэрыторый, стварэнню ўмоў для бесперашкоднага перамяшчэння і доступу ў аб’екты прыдарожнага сервісу людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Арганізаваны работы па аснашчэнню аб’ектаў тэрміналамі для разлікаў і падключэннем да Wi-Fi. Наведвальнікам плануюць прапанаваць шырокі асартымент страў беларускай кухні, сувеніры з выявамі славутасцяў Беларусі і інфармацыйныя матэрыялы аб турыстычных магчымасцях краіны. Персанал забяспечваецца размоўнікамі на замежнай мове.

Ці ўсё гэта ёсць на Лунінеччыне, высвятлялі падчас рэйду намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Кавалевіч і загадчык сектара паслуг, прадпрымальніцтва і дзяржаўнай уласнасці аддзела эканомікі райвыканкама Наталля Марозава.

Першым па маршруце было “Міні-кафэ” індывідуальнага прадпрымальніка Леаніда Бярозкі. Тут звярнулі ўвагу на тое, што адсутнічае вада ў кране, недастатковая колькасць тавараў беларускіх вытворцаў, цэннікі запоўнены ў разрэз з новымі правіламі, рэкламныя білборды маюць патрэбу ў абнаўленні. Як запэўніў індывідуальны прадпрымальнік, у бліжэйшыя дні недахопы будуць ухілены.

У кафэ “Спадарожнік” падрыхтоўка да прыёму замежных наведвальнікаў ідзе поўным ходам. Работнікі будаўнічай брыгады райспажыўтаварыства вялі замену ўваходных дзвярэй. У складскіх памяшканнях паявіліся новыя стэлажы. Прадугледжана замена вокнаў у банкетнай зале і многае іншае, што зробіць памяшканне больш утульным. Як паведаміла буфетчык Таццяна Макейчык, у меню пастаянна ёсць стравы нацыянальнай кухні. Для вандроўнікаў могуць прапанаваць як сувенірную прадукцыю, так і паліграфічную – карты Беларусі і ўсіх абласцей паасобку.

На ўсіх аўтазаправачных станцыях цэннікі не адпавядалі сучасным патрабаванням, і хаця магніцікі і іншыя прадукцыя з нацыянальным каларытам меліся ў продажы, а вось з сімволікай ІІ Еўрапейскіх гульняў – пакуль няма. На ўсіх аб’ектах ёсць размоўнікі, якія прыйдуць на дапамогу ў зносінах з замежнымі дэлегацыямі, тэлевізары, падключэнне да Wi-Fi. Што датычыць заўваг, яны хутчэй да кіраўніцтва АЗС, а не аператараў.  На АЗС каля Лахвы аператар Ірына Шалай расказала, што ў суткі яны прабіваюць прыкладна 700 чэкаў, уключаючы продаж паліва. Акрамя яго, вадзіцелі і турысты ахвотна купляюць каву, цыгарэты, шакалад, твістэры, фрэнч-догі і прадукты шокавай замарозкі.

На АЗС каля Мікашэвіч старшы аператар Ірына Баброва расказала, што кафэ на аўтазаправачнай станцыі цяпер працуе ў кругласутачным рэжыме. А яшчэ тут не бачаць праблемы для зносін з іншаземцамі – у іх штаце працуе Марына Харытонава, для якой размова на англійскай мове не складае цяжкасці.

– Нядаўна на нашу запраўку завітала дэлегацыя з Велікабрытаніі, – расказвае Ірына Міхайлаўна. – Яна накіроўвалася ў Гомель і Добруш з гуманітарным грузам. Прастаяўшы на мяжы 15 гадзін, госці былі вельмі стомленымі. У нас яны не толькі смачна падсілкаваліся, але былі прыемна здзіўлены цудоўнай магчымасцю даведацца больш пра Беларусь і беларусаў, пагутарыўшы з нашай Марынай, за што падзякавалі ў Кнізе заўваг і прапаноў.

На АЗС каля Луніна было спакойна, асаблівага руху не назіралася. Па сваіх плошчах яна пераўзыходзіць тыя, на якіх пабывалі раней. Але нягледзячы на тое, што яна з’яўляецца самай сучаснай, тут чамусьці няма ў зале разетак для падзардкі мабільных тэлефонаў, а па тэлевізары можна ўбачыць толькі відэаролікі.

Варта спадзявацца, што заўвагі ўдзельнікаў рэйду будуць ухілены ў бліжэйшыя два тыдні.

Теги


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть