2022 - Год исторической памятиКультураНовости районаОбщество

Фінал конкурсу ваенна-патрыятычнай песні «Жыву любоўю да Беларусі» прайшоў у Лунінецкім раёне

Яскравым і запамінальным для гледачоў застаўся фінал конкурсу ваенна-патрыятычнай песні «Жыву любоўю да Беларусі», прымеркаваны да Года гістарычнай памяці, арганізатарам якога быў ДзУК «Лунінецкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр». Канцэрт, ужо паспеўшы стаць традыцыйным, прайшоў 22 мая ў Дзятлавіцкім цэнтральным сельскім Доме культуры.

Узровень канкурэнцыі, выканаўчае майстэрства канкурсантаў па параўнанню з папярэднімі гадамі значна выраслі. Таму вызначыць пераможцаў было вельмі складана. Аднак конкурс ёсць конкурс. Журы ацэньвала выканаўчае майстэрства ўдзельнікаў, сцэнічную культуру, артыстычнасць, уменне данесці да гледача асноўную тэму музычнага твора. Пераможцы вызначаліся ў трох узроставых катэгорыях: 6-11 год, 12 – 14 год, 15 – 26 год і ансамблевае выкананне.

У конкурсе ваенна-патрыятычнай песні «Жыву любоўю да Беларусі» ва ўзроставай катэгорыі 6 — 11 год лепшым салістам, атрымаўшым дыплом І ступені, стаў Валерый Пташэц (ДзУА «Цэнтр дзіцячай творчасці г. Лунінца»), дыплом ІІ ступені атрымаў Раман Скрыпко (Рэдзігераўскі сельскі Дом культуры), дыплом ІІІ ступені атрымаў Максім Грыневіч (ДзУА «Цэнтр дзіцячай творчасці г. Лунінца»).

Ва ўзроставай катэгорыі 12 – 14 год дыплом І ступені атрымала Паліна Цяльпук (Баравецкі сельскі клуб), дыплом ІІ ступені — Ліка Юрцэвіч (Міжлескі сельскі Дом культуры), дыплом ІІІ ступені — Анжаліка Сарока і Паліна Цяльпук.

Ва ўзроставай катэгорыі 15 — 26 год перамогу атрымала Канапацкая Анастасія (Лунінецкі гарадскі Дом культуры), дыплом ІІ ступені — Бярозка Людміла (Вулькаўскі-2 сельскі Дом культуры).

У намінацыі «Ансамблевае выкананне» прызавыя месцы размеркавалі наступным чынам: дыплом І ступені — узорны вакальны ансамбль «Залатое птушаня» (ДзУА «Цэнтр дзіцячай творчасці г. Лунінца»), дыплом ІІ ступені — дуэт – Паліна Цяльпук і Дар’я Токар (ДзУА «Цэнтр дзіцячай творчасці г. Лунінца») і дыплом ІІІ ступені — клуб аматараў песні «Гармонія» (Дзятлавіцкі цэнтральны сельскі Дом культуры). Астатнія ўдзельнікі атрымалі дыпломы за ўдзел у конкурсе.

Па заканчэнні мерапрыемства ўдзельнікаў чакаў яшчэ адзін сюрпрыз: спраўдзілався мара многіх удзельнікаў – яны пакаталіся на кані па мянушцы Хардзі, гаспадаром якога з’яўляецца жыхар аграгарадка Дзятлавічы Эдуард Чарнавокі.

Метадыст РАМЦ Ірына Лецка

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть