2022 - Год исторической памятиНовости районаОбщество

«Сэрца Лунінца» у праекце «Бацькаўшчына»

Стары фотаздымак – унікальны сведка, які праўдзіва паказвае гістарычнае мінулае народа. Менавіта дзякуючы рэдкім ілюстрацыям можна ўбачыць, як выглядалі населеныя пункты сто і больш гадоў назад, як апраналіся нашы продкі, якімі рамёствамі займаліся.

Міністэрства інфармацыі сумесна з лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзімірам Ліхадзедавым рэалізуе праект “Бацькаўшчына”, прымеркаваны да Года гістарычнай памяці і ставіць вельмі важную задачу — вывучыць, захаваць і папулярызаваць спадчыну беларускага народа.

“Бацькаўшчына” заклікана ўмацаваць пачуццё гонару за сваю краіну, стымуляваць імкненне даведацца і зразумець сваю гісторыю і культуру. Праект мае важнае значэнне для ўмацавання іміджу Беларусі – моцнай, суверэннай, стваральнай краіны з багатым гістарычным мінулым.

Да гэтага праекта далучаецца і наша рэдакцыя. У яго рамках бу-дзем публікаваць архіўныя і сучасныя фота будынкаў і вядомых месцаў раёна. На працягу года на старонках газеты пакажам, як мяняліся населеныя пункты і пазнаёмім са знакавымі архітэктурнымі аб’ектамі. Увага будзе нададзена не толькі райцэнтру, але і зусім невялікім паселішчам. Так што чытачоў чакае нямала цікавага. Некаторыя здымкі будуць апублікаваны ўпершыню.

Калі ў вашых альбомах, уласных сямейных архівах захаваліся старыя незвычайныя фотаздымкі ці паштоўкі ранейшых дзесяцігоддзяў, прыносьце іх да нас
у рэдакцыю, дасылайце на e-mail: lncnews@brest.by, у viber + 375-44-552-26-65 або ў сацсетках. Тэлефануйце 3-13-90, дамовімся аб сустрэчы.

«Сэрца Лунінца»

Амаль 140 год таму чыгунка прынесла цывілізацыю ў наш палескі край.

Кругласутачны грукат цягнікоў, што нагадвае сэрцабіцце, заспакойвае гараджан і многіх вяскоўцаў: рух транспарту азначае рытмічнае развіццё эканомікі…

1930 год

Станцыя Лунінец уражвае на фота любой эпохі! Сімвалам яе значнасці, безумоўна, стаў вакзал. Па аналогіі з вядомым тэлесерыялам, так і хочацца назваць гэтыя здымкі “Лунінец. Тры вакзалы”. Сапраўдны архітэктурны цуд у пачатку ХХ стагоддзя, стыльна мадэрнізаваны – у 30-ых, ён быў разбураны адыхо-дзячымі фашыстамі ў ліпені 1944-га.

Старажылы памятаюць пустку на месцы цяперашніх станцыйных будынкаў. Маладзейшыя пакаленні могуць бачыць “рэха вайны” на пастаяннай фотавыставе на другім паверсе вакзала. У свой час перон быў любімым месцам “праменаду” лунінецкай моладзі.

Сённяшнім днём

Тым не менш, і цяпер многія гатовы ў чарговы раз прыйсці сюды, каб палюбавацца велічным будынкам, – вакзал застаецца візітнай карткай Лунінца.

Таццяна КАНАПАЦКАЯ, Аляксандр КОЎКА.

Архіўныя фотаздымкі  Льва КОЛАСАВА. 

Надрукавана ў газеце «Лунінецкія навіны» за 18 лютага 2022 года 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть