Адреса милосердия

«Палессе» на Палессі

Дабрыня – гэта міжнародная мова, якую людзі аднолькава добра разумеюць ва ўсім свеце, аднак, на жаль, не ўсе і не заўсёды гавораць на ёй.
Як ніхто іншы ведаюць, што значыць быць добрым, работнікі Лунінецкага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. У гэтым навучальным годзе іх сэрцы адкрыты для 14 дзетак, якія займаюцца ў двух класах і такой жа колькасці дашкольнікаў. Разам з выхавальнікамі і спецыялістамі, хлопчыкі і дзяўчынкі развіваюць свае фізічныя функцыі, фарміруюць сэнсорныя навыкі, набываюць веды. Асаблівае месца тут надаюць гульням-драматызацыям і тэатральным.
Прастора ў групах – яркая, прыгожая, камфортная. Дзіцячая мэбля гульнявых зон забяспечвае зручны доступ да развіваючых матэрыялаў, цацак і дапаможнікаў. “Куткі творчасці”, здаецца, падштурхоўваюць узяць у рукі пэндзаль, фарбы ці паперу.
Спецыялісты цэнтра не толькі праводзяць заняткі, але і імкнуцца максімальна падрыхтаваць дзетак да самастойнасці. І як нельга дарэчы для гэтага цудоўныя гульнявыя куткі і цацкі, якія вырабляюць на кобрынскім прадпрыемстве “Палессе”. У сераду некалькі набораў па даручэнні губернатара Юрыя Шулейкі даставілі ў Лунінец. Перадалі іх галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення аблвыканкама Вольга Плескацэвіч і кіраўнік абласнога ЦКРНіР Таццяна Жук. Госці ў чарговы раз падкрэслілі, якую ўвагу цэнтрам надаюць улады на месцах, што дазваляе ахапіць спецыяльным навучаннем усіх дзетак, хто мае патрэбу ў карэкцыйнай дапамозе.
Магчыма, Сусветны дзень дабрыні і надыходзячы Дзень інвалідаў падштурхнуць зрабіць добрую справу кагосьці з нашых чытачоў. У цэнтры з удзячнасцю прымуць любую дапамогу і часцінку цеплыні.
 
 
 
Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть