Агропром

АПОРА НА ВОПЫТ

Заўсёды вітаем новых спецыялістаў – моладзь, якая прыходзіць у нашу гаспадарку.
Настаўнікамі ў працы для іх становяцца работнікі, якія карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам у калектыве. Некаторыя з іх маюць ужо пенсійны ўзрост, затое і багацейшы вопыт! Сярод самых паважаных людзей – бухгалтар-касір Надзея Хамяня, апора і падтрымка кіраўніцтву; вадзіцель Васіль Рылач, які, пераадольваючы вытворчыя складанасці, дэманструе стараннасць і адказнасць. Яны яшчэ запатрабаваны ў рабочым страі. А мне дагэтуль непрывычна ўвайсці ў рамонтныя майстэрні і не сустрэць былога загадчыка Анатоля Гаргуна, які выйшаў на заслужаны адпачынак… 
Хочацца спадзявацца, што маладыя юнакі і дзяўчаты, якія прынялі працоўную эстафету, засвояць урокі старэйшага пакалення і не падвядуць гаспадарку.
У НОВЫХ ПАМЯШКАННЯХ будзе цёпла 
У бліжэйшы час завершацца будаўнічыя работы ў жывёлагадоўчых падраздзяленнях нашай гаспадаркі.
З рэканструкцыяй двух памяшканняў МТФ і ўвядзеннем у строй дзеючых новай даільнай залы значна палепшацца ўмовы працы і быту работнікаў фермы. Тут устаноўлены душавыя і санвузел, маецца пакой адпачынку. Ацяпленне забяспечвае сучасная кацельня. 
МТФ №1 пастаўлена ўжо на зімоўку. На комплексе па дарошчванню ўстаноўлены новыя дзверы. У жывёлагадоўчых памяшканнях адрамантаваны праёмы і пабелены сцены. Каб не дапусціць зніжэння валавых надояў малака, у рацыён жывёлы уведзены кукуруза, сена, сянаж, камбікорм К-60.
Алена МУРАВЕЙКА, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК “Чучавічы”. 
   
Показать больше

Похожие статьи

3 комментария Комментариев

  1. Для чытача – а чаму так скептычна?

  2. Гаспадарка вітае маладых спеціалістаў, але условія саздаюць не прыемлімыя для працы, вось па гэтаму уцякаючь яны ад туль.:)

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть