Агропром

БЫЛІ Б ТРАВЫ, А КАСЦЫ ЗНОЙДУЦЦА

Нарыхтаваць паўтарагадзічны запас кармоў для грамадскага статка – такая задача стаіць перад гаспадаркамі раёна.

У СВК «Вулькаўскі світанак” у параўнанні з леташнім уборку траў першага ўкосу завяршылі амаль на 10 дзён раней. Як расказаў аграном па кормавытворчасці Мікалай Мікалаевіч Трухановіч, прычына ў тым, што травы паспелі раней звычайнага. Плошчы сенажацей як і летась складалі 1022 гектары, аднак корму назапасілі менш – 6700 тон сенажу і 720 тон сена. У разліку на ўмоўную галаву – 6,8 цэнтнера кармавых адзінак супраць 8,2 летась. Слабы травастой першага ўкосу тут збіраюцца кампенсаваць за кошт другога, тым больш, што настала спрыяльнае надвор’е для росту траў. Зараз корманарыхтоўчае звяно працуе на аддаленых сенажацях. Адлегласць у 20 кіламетраў да месца закладкі сенажу своечасова пераадольваюць вадзіцелі МАЗаў, ГАЗаў і трактароў, не дапускаючы прастою «Ягуара”, які падбірае травы ў пракосах. А кіруе ім мінулагодні пераможца раённага спаборніцтва вопытны механізатар Мікалай Сцяпанавіч Верас.

 Не ўпускаюць свайго шанцу зарабіць нядрэнныя грошы падчас касавіцы вадзіцелі МАЗАў, сённяшнія сапернікі за лідарства ў гаспадарцы Мікалай Васільевіч Верас і Эдуард Сцяпанавіч Некрашэвіч (на здымку). Летась у гэтай справе не было роўных Эдуарду ў раёне. Ён перавёз 6 тысяч тон зялёнай масы. Пакуль жа яго нязначна абыходзіць калега. Чым закончыцца іх барацьба, стане вядома пазней – да завяршэння корманарыхтоўчага сезону яшчэ нямала часу. А зэканоміць яго дапамагае наладжаная агранізацыя працы, што ўключае ў сябе і забеспячэнне гарачымі абедамі, якія дастаўляе раздатчыца Галіна Іванаўна ВЕРАС:

–Хоць нашы вадзіцелі добра ведаюць усе ўрочышчы і сенажаці, аднак не заўсёды з першага разу трапляем да месца работы корманарыхтоўчага звяна. Вось і сёння не ведаем як праехаць да касілак. Пасля дажджу дарогі паразмывала, таго і глядзіш, засядзем дзе-небудзь.

Паказаць больш-менш прыдатную для іх дарогу згадзіўся аграном, які таксама накіроўваўся да касілак, якія ў гэты час працавалі на няўдобіцах. Нарыхтоўваць кармы неабходна паўсюдна, дзе толькі ёсць травы. Зімой яны як знойдуцца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть