Агропром

ДВА СТАРШЫНІ

У гісторыі сельскагаспадарчага прадыпрыемства, цэнтральная сядзіба якога размешчана ў вёсцы Дварэц, недасягальнай вяршыняй быў, бадай, самы вядомы з кіраўнікоў.
Мікалай Канюшык узначаліў бедную гаспадарку. Выдатны эканаміст, таленавіты арганізатар, у першую чаргу ён быў адданым працаўніком. З першымі промнямі сонца старшыня на “УАЗіку” паспяваў аб’ехаць амаль усе асноўныя аб’екты калгаса, пераканацца ў іх стане ўвачавідкі. Ён давяраў падначаленым, але і пільна правяраў. Спытваў з іх, але перш-наперш – з сябе. Нарады праводзіў раніцай, пачынаючы з наладжвання дысцыпліны і спынення крадзяжоў. Да яго прыходу калгас быў “мільянерам” па даўгах. Але праз год – у 1980-ым – атрымалі першы чысты прыбытак у 153 тысячы, а праз 5 год – 3 мільёны 528 тысяч тагачасных важкіх, сапраўдных, рублёў.
Калгаснікі ўзнялі галовы – яны пачалі стабільна зарабляць. Павялічыўся свіна-комплекс, прыносячы істотны прыбытак. Жывёлаводы сталі пастаяннымі ўдзельнікамі Маскоўскай ВДНГ, а кіраўнік калектыву Уладзімір Урбан, адзіны ў раёне быў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР. Будаваліся дамы для маладых спецыялістаў. Першым у раёне калгас “апаясаўся” асфальтаванымі дарогамі. Па бясплатных турыстычных пуцёўках працаўнікі наведвалі краіны Еўропы і Азіі. Лепшыя школьнікі сталі атрымліваць калгасную стыпендыю. 
На жаль, “залаты век” – эпоха Канюшыка” – хутка для нас скончыўся. Мікалая Максімавіча вылучылі ў парламент. Потым ён займаў высокія пасады ў Брэсце, а нам заставалася толькі шкадаваць аб мінулым…
Калгас пакаціўся ўніз. Як у калейдаскопе, змяняліся галоўныя фігуры. Пра іх цяпер рэдка ўспамінаюць. Хіба што можна прыгадаць добрым словам Івана Беразюка, які папоўніў мех-двор сучаснымі сельгас-машынамі ды пачаў рэканструкцыю фермы буйной рагатай жывёлы.
10 месяцаў таму СВК “Дварэцкі” ўзначаліў кіраўнік, з якім звязваем спадзяванні на аднаўленне гаспадаркі. Анатоль Кіндрук нарадзіўся і вырас на вачах вяскоўцаў. Выхоў-ваўся ў сям’і, дзе было пяцёра дзяцей. Закончыў Горацкую сельгасакадэмію па спецыяльнасці «механізацыя сельскай гаспадаркі» і стаў працаваць у родным калгасе. Перспектыўнага маладога спецыяліста запрасілі на работу інструктарам РК ЛКСМБ. Праз 1,5 года яго вярнуў у гаспадарку той жа Мікалай Канюшык. З таго часу 25 год Анатоль Уладзіміравіч аддаў працы інжынера па механізацыі.
Лепшыя прафесійныя і чалавечыя якасці ён дэманструе і на пасадзе старшыні. Можна гаварыць аб першых выніках. За паўгоддзе рэнтабельнасць вытворчасці малака склала 36 працэнтаў, свініны – амаль 23. Безумоўна, трэба паляпшаць тэхналогію вырошчвання жывёлы, забяспечваючы яе паўнацэннымі кармамі, але для гэтага неабходна павышэнне ўра-джайнасці зерневых культур. На жаль, недахоп сродкаў не дазваляе захоўваць сучасныя патрабаванні, што адмоўна ўплывае на ўраджай. Першачарговая задача – зніжэнне сабекошту прадукцыі, што ўключае комплекс мер, сярод якіх – дысцыпліна працы і кваліфікацыя работнікаў.
У складаныя часы гаспадарку пакінулі многія прафесіяналы – і спецыялісты, і механізатары. Але старшыня лічыць, што цяперашняя “каманда” таксама ў стане супрацьстаяць выклікам часу. Як паплечнікаў вызначае інжынераў Анатоля Вераса і Анатоля Бараноўскага, асемянатара Аляксандра Зышчыка, загадчыцу МТФ №5 Тамару Дашкевіч.
“Дварэцкі” спыніўся бяднець – значыць, можна чакаць стабілізацыі вытворчасці, на што вельмі спа-дзяецца калектыў.
Кацярына БАРЫЧЭЎСКАЯ. в. Дварэц.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть