Агропром

КОНКУРС – ЛЮСТЭРКА ПРАФЕСІЯНАЛІЗМУ

Своеасаблівым экзаменам на прафесійную годнасць стаў семінар-конкурс тэхнікаў па штучнаму асемяненню, які прайшоў на мінулым тыдні ў СВК «Вулькаўскі світанак”. Веды і здольнасці 46-ці спецыялістаў, якія прадстаўлялі сельгаспрадпрыемствы Лунінеччыны, ацэньвалі  генеральны дырэктар РСУП «Брэстплемпрадпрыемства” Сяргей Трацюк, намеснік начальніка райсельгасхарчу Якаў Баўкуновіч, галоўны ветэрынарны ўрач раёна Кацярына Максімовіч, дырэктар племстанцыі Наталля Багук.  
Нягледзячы на хваляванне, большасць спецыялістаў з гонарам вытрымалі выпрабаванне. Між тым, каб стаць пераможцам у такім сур’ёзным конкурсе, адных тэарэтычных ведаў аказалася недастаткова. Галоўным крытэрыем сталі вытворчыя паказчыкі за мінулы год. Не было тут роўных тэхніку-асеменатару з СВК «Азярніца” Алене Сыцэвіч, якая ў разліку на 100 кароў атрымала 117 цялят. Крыху не дацягнулі да лічбы «100”  Іна Гнедзька з СВК «Дварэцкі” і Галіна Цяльпук з СВК «Вулькаўскі світанак”. Усе яны сталі ўладальнікамі каштоўных прызоў.
Сярод звенняў па ўзнаўленню статка лепшымі былі спецыялісты з Палескай станцыі –  заатэхнік-селекцыянер Галіна Аксаміт, урач-гінеколаг Алена Наздрына, тэхнікі-асеменатары Сяргей Рафаловіч і Наталля Невідомская.
Як расказала дырэктар племстанцыі Наталля Багук, конкурс выявіў не толькі моцныя бакі ў падрыхтоўцы спецыялістаў, але і паказаў недапрацоўкі. У прыватнасці, не ўсе ў роўнай ступені валодаюць патрэбнымі ведамі і практычнымі навыкамі.  Адсутнічае і зладжанасць  у рабоце. Без сумесных намаганняў ветэрынарных работнікаў, урачоў-гінеколагаў, загадчыкаў фермаў і галоўных спецыялістаў гаспадарак немагчыма дасягнуць высокіх вынікаў у пытаннях ўзнаўлення статка, што напрамую звязана з ростам вытворчасці прадукцыі фермаў. Каб выправіць становішча, мяркуецца накіроўваць маладых спецыялістаў на курсы павышэння кваліфікацыі. На гэтым тыдні ў Віцебскі ветэрынарны інстытут будзе адпраўлена першая група з 4 чалавек.
У ходзе семінара былі падведзены вынікі работы за мінулы год. Акрамя таго, усе спецыялісты атрымалі грашовыя прэміі. Імі былі адзначаны таксама ветэраны вытворчасці, якія адпрацавалі ў галіне больш як 20 год.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть