Агропром

МАБІЛІЗАЦЫЯ СІЛ НА ДАСЯГНЕННЕ ПОСПЕХУ

Традыцыйны семінар па падвядзенню вынікаў работы жывёлагадоўчай галіны адбыўся на базе сельгаскааператываў «Дзятлавіцкі”, «Велута” і «Чучавічы”. Удзел у ім прымылі старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, першы намеснік старшыні, начальнік райсельгасхарчу Валерый Юнчыц, галоўныя спецыялісты раённых службаў, кіраўнікі, галоўныя заатэхнікі і ветурачы гаспадарак. 
ЗА ВОПЫТАМ СПЯШАЙЦЕСЯ Ў «ВЕЛУТУ”

Было відаць, што гаспадаркі рыхтаваліся да мерапрыемства. Аднак не ўсе фермы пасля наведвання пакінулі станоўчае ўражанне. За знешнім санітарным лоскам работнікі СВК «Дзятлавіцкі” не здолелі схаваць схуднелую і бруднаватую жывёлу – вынік паўсядзённасці, што пануе на МТФ №2. У некаторых памяшканнях працякаюць дахі. Нягледзячы на тое, што заданне па надоях малака за 2 месяцы ў параўнанні з леташнім перыядам тут выканалі на 110 працэнтаў, высокагатунковага прадукту не атрымалі ні аднаго кілаграма.
Па тым, што ужо зроблена ў СВК «Чучавічы”, бачна, што развіццё галіны знаходзіцца ў гаспадарцы на правільным шляху. 
Прыкладам для пераймання з’яўляецца вядзенне жывёлагадоўлі ў СВК «Велута”. Прыемнае ўражанне пакінула наведванне цэха сухастою, утульнага прафілакторыя для халоднага вырошчвання маленькіх цялят, іншых вытворчых і дапаможных памяшканняў. Нават не верылася, што 2 гады таму гэтыя фермы былі бадай што самымі адсталымі ў раёне, як па санітарнаму стану, так і па ўкараненню сучасных тэхналогій. Сёння ж, без супер-сучасных памяшканняў і абсталявання, дасягнутыя вынікі як па надоях малака так і па прывагах буйной рагатай жывёлы ўражваюць.
РАБОЧЫ ДЗЕНЬ КІРАЎНІКА ПАВІНЕН ПАЧЫНАЦЦА І ЗАКАНЧВАЦЦА НА ФЕРМЕ
Пленарнаму пасяджэнню, якое адбылося ў Чучавіцкім СДК, папярэднічала невялікая нарада ў райвыканкаме. Начальнік райсельгасхарчу В.І. Юнчыц звярнуў увагу прысутных на ўхіленне выяўленых недапрацовак і заклікаў зрабіць галоўны ўпор на павелічэнне надояў малака – самага рэнтабельнага прадукту жывёлагадоўлі. Ён таксама пазнаёміў з рэйтынгам гаспадарак на працягу чатырох апошніх гадоў. Так, па выніках мінулага года на першым месцы па тэмпах росту знаходзіцца СВК «Велута”, за ім ідзе «Вулькаўскі світанак”, Палеская станцыя… заканчваюць спіс СП «Аграграніт” і філіял «Лобчанскае”.
Падводзячы вынікі работы галіны за студзень-люты, намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Якаў Баўкуновіч падкрэсліў, што вытворчасць малака гаспадаркамі раёна ў параўнанні з леташнім павялічылася на 14 працэнтаў. Праўда, не дабіраюць прадукцыі да патрэбнага ўзроўню Палеская станцыя і КУП «Міжлескае”. Прычыны ў іх розныя, але іх можна аб’яднаць у адну агульную – недапрацоўкі спецыялістаў. Мэтанакіраваная работа вядзецца ў СВК «Вулькаўскі світанак”, «Гарадоцкі”, «Дварэцкі” і «Велута”. Адзначаны некаторыя зрухі ў мясной вытворчасці. У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года валавыя прывагі буйной рагатай жывёлы ў цэлым па раёне павялічыліся на 9 працэнтаў. Па-ранейшаму «цягнуць на ніз” СВК «Дзятлавіцкі”, «Рэдзігераўскі”, «Чучавічы”, якія не здолелі дасягнуць абавязковых сярэднясутачных прываг у 500-грамаў. Няўпэўнена набірае вагу жывёла ў СП «Аграграніт”. 
Я.Н. Баўкуновіч нагадаў, што неабходна працягваць мэтанакіраваную работу па павелічэнню пагалоўя дойнага статка. Да таго ж, гаспадаркі, якія маюць даільныя залы павінны будуць адмовіцца ад летне-пашавага ўтрымання кароў на адгоннай пашы. Гэта датычыць і цялушак, прызначаных на ўзнаўленне. Кіраўнікам пастаўлена задача па стварэнню паўнацэннай шматкампенентнай пашы ў разліку 40 сотак на карову. 
Галоўны ветэрынарны ўрач К.І. Максімовіч прааналізавала сітуацыю з захаваннем пагалоўя і папярэдзіла аб пачатку абавязковых даследаванняў жывёлы на лейкоз і бруцылёз, без чаго нельга будзе рэалізоўваць малако і мяса.
Ажыўленне залы выклікала абмеркаванне праблемы якасці малака, якое паступае на перапрацоўку. Дырэктар ААТ «Лунінецкі малочны завод” С.Ф. Карпец і спецыяліст па закупках сыравіны Н.І. Сарока растлумачылі асноўныя прычыны, якія вядуць да атрымання няякаснага малака і шляхі іх ухілення. Адзін раз у квартал адабраныя пробы будуць правяраць у незалежнай лабараторыі, што дапаможа ўхіліць непаразуменне паміж перапрацоўшчыкам сыравіны і яе вытворцам. 
Не вельмі прыемным для большасці прысутных было выступленне старшыні райвыканкама В.М. Агіевіча. Усе так званыя «дасягенні” ў жывёлагадоўлі ён назваў мізэрнымі і запатрабаваў максімальна мабілізаваць сілы і сродкі на дасягенне сапраўдных вынікаў. Канстатуючы, што ў нас няма ні адной гаспадаркі, якая б магла б раўняцца на перадавыя, што ёсць у іншых раёнах вобласці, Васіль Міхайлавіч падкрэсліў, што жывёлаводы толькі ўдосталь накармілі пагалоўе. Пры гэтым нават не здолелі як след выкарыстаць бюджэтны камбікорм. Адсутнічае ў сельгасарганізацыях і матывацыя да працы. Сведчанне таму сярэднямесячны заробак – 501 тысяча рублёў. В.М. Агіевіч рэкамендаваў намесніку начальніка райсельгасхарчу Я.Н. Баўкуновічу больш жорстка адносіцца да праяў безгаспадарчасці, а кіраўнікам гаспадарак – развітвацца з дрэннымі спецыялістамі. Было таксама ўказана на недахопы і недапрацоўкі ў галіне. Акрамя таго, заслухалі кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў гаспадарак, якія не справіліся з даведзенымі заданнямі. Пытанні перад імі ставілі канкрэтныя і чакалі дакладных адказаў. На жаль,справіліся з імі не ўсе. Таму В.М. Агіевіч запатрабаваў праводзіць абавязковыя экзамены пасля праводзімых у раёне семінараў і вучобы. 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть