Агропром

МАРУДНАЕ “ПЛАВАННЕ” У НАШ ЧАС НЕДАПУШЧАЛЬНА

На мінулым тыдні працаўнікі СВК «Новае Палессе” выбіралі старшыню сельгаскааператыва.
Выступаючы перад прысутнымі старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч нагадаў аб слаўным мінулым «Новага Палесся”, дзе ў свой час працаваў  Герой Сацыялістычнай Працы Уладзімір Сцепчанка. Развал Саюза «паламаў” і людзей, і гаспадарку. Тут не здолелі ні замацаваць кадры, ні захаваць вытворчасць, а самае балючае – страцілі пераемнасць пакаленняў. Васіль Міхайлавіч упэўнены, прыезджыя, што апошнім часам папоўнілі рады любанчан, якімі б стараннымі ні былі, эканоміку гаспадаркі не падымуць. Таму ў далейшым у кадравай палітыцы трэба арыентавацца і на свой палескі люд.
На фоне большасці сельгаскааператываў Лунінеччыны рэйтынг «Новага Палесся” застаецца невысокім. Раённае кіраўніцтва не задаваняюць тэмпы развіцця гаспадаркі, калі ў поўнай меры не выкарыстоўваюцца  магчымасці абнаўлення асноўных фондаў, не ўкаранняюцца сучасныя тэхналогіі. У наш імклівы час неабходна хутчэй нарошчваць вытворчасць, паляпшаць дабрабыт працаўнікоў, выклікаючы ў іх матывацыю да працы ў выглядзе годных заробкаў. Ажыццявіць гэта пад сілу толькі моцным кадрам, якія здольны весці за сабой людзей і вырашаць пастаўленыя перад імі задачы. Менавіта такім бачыцца Віталь Ермалёнак, якога Васіль Міхайлавіч прапанаваў прысутным для выбрання кіраўніком гаспадаркі. Нягледзячы на маладосць (27 год), за кароткі тэрмін работы ў якасці галоўнага заатэхніка СВК «Дварэцкі”, ён здолеў так мабілізаваць калектыў і наладзіць вытворчасць, што гаспадарка не маючы тыповай сучаснай малочнатаварнай фермы стала лідэрам у раёне па росту вытворчасці прадукцыі і паляпшэнню яе якасці. Сур’ёзны і адукаваны, ён валодае выдатнымі арганізатарскімі здольнасцямі і мае ўсе падставы да руху наперад. Чаго і патрабуе сённяшні час.
Пасля прадстаўлення, Віталь Фёдаравіч расказаў пра сябе і выказаў галоўнае патрабаванне да працаўнікоў – моцная дысцыпліна. Гэта вельмі прыйшлося даспадобы людзям, аб чым сведчылі бурныя апладысменты і аддадзеныя галасы.
В.М. Агіевіч пажадаў новаму кіраўніку і калектыву плёну ў рабоце. Слоў падзякі была ўдастоена былы старшыня сельгаскааператыва Ганна Сідарук.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть