Агропром

НА МАЛАКО ПРАЦУЕШ – ЭКАНОМІКУ МАЦУЕШ

Раней звычайнага пачынаюць рабочы дзень жывёлаводы КУП “Міжлескае”. У палове шостай гадзіны раніцы вадзіцель Міхаіл Захаркевіч дастаўляе даярак у летні лагер, дзе на мурожных травах пасецца малочны статак. Адсюль двойчы ў дзень калектыў малочнатаварнага комплексу, які ўзначальвае Ілья Лукашэвіч, адпраўляе малочную прадукцыю на перапрацоўку.

– Кругласутачная пасьба франтальным метадам на багатым травастоі з абавязковым дабаўленнем камбікармоў дазваляе павялічваць сутачныя надоі, – гаворыць Ілья Іванавіч. Калі летась кожная рагуля давала каля 15, то сёлета – больш чым па 17 літраў малака. У разліку на жывёліну надоена з пачатку года больш як па 2 тысячы кілаграмаў. Валавая вытворчасць за пяць месяцаў дасягнула 860 тон. Звыш 70 працэнтаў малака прынята вышэйшым гатункам.  

Старанна пасе дойны статак пастух Сцяпан Паўловіч. Патрабавальны да сябе і падначаленых памочнік начальніка комплекса Чэслаў Ляонка. Закончылася ранішняя дойка і ёсць аб чым пагаварыць з даяркамі Таццянай Ляшчына, Марыяй Богдан, Вольгай Сайко, Аленай Емельяновіч. Цудоўны настрой у пяцітысячніцы Валянціны Некрашэвіч. Дарэчы, на МТК трое аператараў машыннага даення летась упершыню дасягнулі такога паказчыка.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть