Агропром

НА ПАЛЕСКІХ НІВАХ

Усяго тыдзень спатрэбіўся хлебаробам Палескай станцыі,
каб убраць азімы рапс, які рос тут на плошчы 154 гектары. Пры ўраджайнасці 26,6
цэнтнера з гектара намалацілі 409 тон зерня.

Адразу ж пайсці на каласавыя не дазволіў дождж, які моцна
змачыў нівы. Аднак і гэты вымушаны перапынак механізатары выкарысталі з
карысцю: пачысцілі бункеры камбайнаў, памянялі рапсавыя прыстаўкі на жаткі.
Летняе сонейка ды лёгкі ветрык хутка падсушылі калоссе і  жніво пачалося…

Усяго хлебаробам Палескай станцыі збожжавыя і
зернебабовыя неабходна будзе ўбраць на плошчы 862 гектары. Як сказаў галоўны
аграном Рыгор Кавалец, першым з сельгаскультур паспела азімае жыта, размешчанае
на 238 гектарах. Менавіта сюды накіраваны ўсе камбайны, на якіх працуюць
вопытныя экіпажы на чале з Дзмітрыем Паўлюкевічам, Вячаславам Гараглядам,
Іванам Багданцом, Канстанцінам Свібовічам, Генадзем Алейнікам, Алегам
Шыгаўдзінавым. Паклапаціліся і аб своечасовай адвозцы зерня: за кожным
камбайнам замацавана па адной адзінцы тэхнікі, пры неабходнасці знойдзецца
дадатковая. Весці жніво ў комплексе адначасова падбіраючы салому, дазваляе
наяўнасць трох прэс-падборшчыкаў, якія ідуць літаральна за камбайнамі.

Па дарозе на зернеток гружаны аўтатранспарт абавязкова праходзіць
праз вагі, дзе працуе Таццяна Алейнік:

–Справа для мяне прывычная. Абавязкі вагаўшчыцы па
сумяшчальніцтву выконваю не першы год. Асноўная ж работа – брыгадзір
жывёлагадоўчага комплексу. Зразумела, цяжка. Аднак упускаць магчымасць зарабіць
дадатковыя грошы, лічу недаравальнай, тым больш, што дзеці ўжо дарослыя.
Малодшая Маша ў 7-мы клас перайшла. Муж Генадзь, як і я, у полі з ранку да
вечара, ён – камбайнер. Жывем у доме, пабудаваным па Дзяржаўнай праграме
адраджэння і развіцця вёскі. На рабоце карыстаюся веласіпедам. Яго таксама далі
ў гаспадарцы.

Крыху пазней пазнаёміліся і з мужам жанчыны – Генадзем.
Разам з Дзмітрыем Паўлюкевічам яны абмалочвалі жыта. На полі знаходзіўся і
галоўны аграном Рыгор Кавалец:

–Гэта адзін з лепшых экіпажаў гаспадаркі. На сённяшні
дзень яны намалацілі ўжо больш за 100 тон зерня. Наогул, ураджай на палях
нядрэнны, пакуль з кожнага гектара намалочваем у сярэднім па 36 цэнтнераў
збожжа. Усё яно своечасова дапрацоўваецца. Дарэчы, на зернесушыльным комплексе
ў нас працуюць бацька і сын Мікалай і Дзмітрый Пратасавіцкія, а на
зернеачышчальнай машыне Эдуард і Васіль Дударга. Падобныя сямейныя дынастыі –
гэта вельмі каштоўны скарб кожнага калектыву.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть