Агропром

НАДЗЕЙНА СНЕГ ПРЫКРЫЎ ПАСЕВЫ

Вегетацыйны перыяд азімых культур і шматгадовых траў закончыўся 29 кастрычніка, што на некалькі дзён пазней шматгадовых кліматычных нормаў.
Зерневыя ўступілі ў зіму ў фазе кушчэння, травы – адрастання, рапс – у фазе «3-ці сапраўдны ліст”. Лістапад быў цёплым. Сярэднямесячная тэмпература паветра знаходзілася ў норме: +1, + 6 градусаў. У асобныя дні паветра прагравалася да +7, +10, што на 1-7 градусаў вышэй за шматгадовыя кліматычныя нормы. У цёплыя дні максімальная тэмпература паветра была +4, +13. У халодныя дні – мінус 1, плюс 3. Ападкі былі частымі, у асноўным у выглядзе дажджу, зрэдку – снегу. У агульнай колькасці за месяц іх выпала 69 мм або 138 працэнтаў ад нормы. Снежнае покрыва, якое праляжала некалькі дзён у пачатку месяца, не перавышала 1 сантыметра.
У снежні надвор’е было няўстойлівым: у першай і трэцяй дэкадах – адліга з сярэднясутачнай тэмпературай паветра –2, +3 градусы, у асобныя дні +4,+6, што на 1-8 градусаў вышэй шматгадовых кліматычных нормаў. У сярэдзіне месяца назіралася халоднае і вельмі халоднае надвор’е з сярэднясутачнай тэмпературай -5,-9 градусаў, у асобныя дні ртутны слупок апускаўся да адзнакі -14,-18, што на 2-6, а месцамі 10-15 градусаў ніжэй нормы. Максімальная тэмпература ў халодны перыяд месяца не перавышала мінус 2, мінус 7 градусаў, у моцна халодныя – 11-14 градусаў марозу. Мінімальная тэмпература паветра падчас адлігі апускалася да адзнак -5,+2 градусы, у астатнія суткі слупок тэрмометра паніжаўся да -7,-14 градусаў, у халодныя ночы – да -16,-22. Самая марозлівая ноч была 20 снежня (-25). Дождж і снег выпадалі часта і склалі 61 мм, або 128 працэнтаў ад нормы. Двойчы ўтваралася снежнае покрыва: 18-га снежня яго вышыня не перавысіла 12 сантыметраў, у другім выпадку – 29 чысла – намёты ў полі дасягнулі 20 сантыметраў. Тэмпература паветра на глыбіні кушчэння сельгаскультур складала -3,-6 градусаў. 
Большая частка студзеня была халоднай і вельмі халоднай з сярэднямесячнай тэмпературай -6,-15 градусаў, у асобныя дні – мінус 17, 22, што на 1-17 градусаў ніжэй нормы. Падчас непрацяглых адліг сярэднямесячная тэмпература паветра знаходзілася каля нормы і крыху перавышала яе. Максімальная тэмпература была толькі адмоўнай. Ноччу слупок тэрмометра зніжаўся да азнак -4,-12, месцамі да -13,-22 градусаў марозу. У самыя халодныя дні – да -23,-28. Ападкі былі невялікія ў выглядзе снегу, зрэдку дажджу, – 19 міліметраў ці 48 працэнтаў ад нормы. Устойлівае снежнае покрыва захоўвалася на вышыні 16 сантыметраў. З-за моцных маразоў аграметэаралагічныя ўмовы для раслін былі няпростымі і толькі дзякуючы дастатковаму снежнаму покрыву тэмпература глебы на глыбіні кушчэння не дасягнула крытычных адзнак. 
У канцы студзеня правялі планавае адрошчванне азімых і траў, якое паказала, што зрэджанасць азімай пшаніцы склала 7 працэнтаў, рапсу – 17 працэнтаў. Хвароб мучністай расы і бурай іржы не выяўлена. Гэта дае падству, што сельгаскультуры перазімуюць без вялікіх страт. У далейшым іх стан будзе залежыць ад умоў надвор’я. 
Аляксей ШАЛАМІЦКІ, тэхнік-аграметэаролаг балотнай станцыі Палеская.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть