ПЕРАД ВАЖНЫМ ЭКЗАМЕНАМ
У многіх сельгаскааператывах раёна пабывалі вядучы інжынер-інспектар дзяржтэхнагляду Сяргей Мамайка і галоўны дзяржаўны інспектар па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы аблсельгасхарчу Мікалай Ляніўка. Яны цікавіліся гатоўнасцю сельскагаспадарчай тэхнікі і прычапных прылад да веснавой сяўбы. Станоўча адзначана работа інжынернай службы “Вулькаўскага світанка”, якую ўзначальвае Руслан Пашкавец.
Яшчэ не так даўно рамонтная майстэрня СВК нагадвала растрывожаны пчаліны вулей: часу да выхаду ў поле заставалася з кожным днём менш. Таму ў першую чаргу рамантавалі тэхніку, якая спатрэбіцца для падрыхтоўкі палёў і сяўбы ранніх каласавых. Асаблівую ўвагу надалі прывядзенню ў гатоўнасць камбінаваных агрэгатаў, энерганасычаных трактароў, абаротных плугоў.
х.х.х.