Агропром
ПРА ЦЯЖКІ КОЛАС КЛАПОЦЯЦЦА З ЗІМЫ
Зімовая перадышка ў палявых работах – самы спрыяльны час для нарыхтоўкі і вывазу на палі арганікі.
На правядзенне веснавой сяўбы яе неабходна 405 тысяч тон. Заданне гаспадаркамі раёна выканана на 84 працэнта. Мяркуючы па тэмпах закладкі – 400 тон у дзень у кожным сельгаспрадпрыемстве, да 1 красавіка яны справяцца з пастаўленай задачай.
Студзеньскія маразы і снежныя заносы крыху парушылі графік дастаўкі ўгнаення на палеткі. З адставаннем пакуль ідуць СВК “Багданаўка”, “Дзятлавіцкі”, “Дварэцкі”, “Азярніца”, КУП “Міжлескае”. У той жа час арганізавана працуюць механізаваныя звенні на Палескай станцыі, СВК “Рэдзігераўскі”, “Гарадоцкі” і “Лунінскі”.