Агропром

ПРАЦАВАЦЬ – З АГЕНЬЧЫКАМ, АДПАЧЫВАЦЬ – З ПЕСНЯЙ

Справаздачны сход у СВК “Хваецкае” праходзіў па традыцыйнаму сцэнарыю: справаздачы, планы, зацвярджэнне дакументаў… 

Аб выніках работы кожнай галіны расказалі прысутным галоўныя спецыялісты гаспадаркі, а рысу пад імі ў сваім выступленні падвёў старшыня Васіль Лазіцкі. Вынікамі калектыў задаволены. Упершыню за апошнія гады ад рэалізацыі прадукцыі “Хваецкае” атрымала 294 мільёны рублёў прыбытку. Рэнтабельнасць склала 10,1 працэнта, у тым ліку 10,5 – у жывёлагадоўлі і 10,6 – у раслінаводстве. Валавы надой малака павялічыўся на 290 тон, або на 11 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам. У разліку на карову надаілі 3848 кілаграмаў малака. Пры гэтым статак павялічылі на 27 галоў. Нягледзячы на тое, што выраслі сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы да 502 грамаў, мясная галіна жывёлагадоўлі, па-ранейшаму, прыносіць страты, за год яны склалі 103 мільёны рублёў. 

Ад продажу зерня атрымалі 260 мільёнаў выручкі, што на 129 мільёнаў больш, чым у папярэднім годзе. Чысты прыбытак пры гэтам склаў 25 мільёнаў рублёў (у 2007-ым было 47 мільёнаў страт). Рэнтабельнай стала вытворчасць бульбы. Задаволенымі засталіся і вырошчваннем рапсу. 
На працягу года гаспадарка набывала новую тэхніку, вяла буйнамаштабныя рамонты жывёлагадоўчых памяшканняў,тэрыторыі і будынкаў майстэрань, паляпшала бытавыя ўмовы для работы і адпачынку механізатараў і жывёлаводаў. Гэта ж будзе працягнута і сёлета. Расказваючы пра перспектывы, Васіль Антонавіч акрэсліў і задачы: у жывёлагадоўлі – за год атрымаць 3604 тоны малака, пры гэтым ад адной каровы надаіць не менш як 4340 кілаграмаў; рэалізаваць 250 тон мяса, дабіваючыся 600-грамовых сярэднясутачных прываг буйной рагатай жывёлы. 

Не менш напружаныя задачы стаяць і ў раслінаводстве. Амаль пры тых жа пасяўных плошчах мяркуецца намалаціць 2793 тоны збожжа, атрымаць 700 тон бульбы. Па-ранейшаму застаюцца перспектыўнымі такія культуры як рапс, плошчы пад яго сёлета будуць павялічаны, а таксама вырошчванне кукурузы на зерне, якой будзе пасеяна 30 гектараў.

Для працавітага калектыву, дзе па выніках мінулага года больш як 30 працаўнікоў за плённую работу і асабісты ўклад у агульную справу былі ўдастоены прэмій і каштоўных падарункаў, задачы пастаўлены рэальныя і выконваемыя. Тым больш, што пэўны задзел тут ужо ёсць: з восені падрыхтаваны плошчы пад сяўбу яравых зерневых, не зніжаюць тэмпаў росту і працаўнікі фермаў.
Не так і часта даводзіцца калектыву збірацца разам. Таму адміністрацыя паклапацілася, каб мерапрыемства насіла не толькі дзелавы характар. Цікавую праграму падрыхтавалі работнікі Вулькаўскага Дома культуры, навучэнцы мясцовай школы і ансамбль ветэранаў “Спадчына”. 


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть