Агропром

ПРАЦОЎНЫ ГОНАР

аддаленай гаспадаркі
Пераадольваючы вытворчыя складанасці, спрыяюць агульнаму набытку многія нашы працаўнікі.
Паспявае на ферме і дома сям’я жывёлаводаў Хамяковых. Ірына Герасімаўна працуе на комплексе па дарошчванню жывёлы, Сяргей Рыгоравіч – на МТФ-1. Яны гадуюць шасцёра дзяцей, выхоўваючы іх такімі ж сумленнымі і стараннымі.
На машынным двары – парадак і чысціня. Загадчык яго Васіль Курак трымае моцную дысцыпліну. Вымытая тэхніка пастаўлена на зімовае захоўванне, занялі свае месцы вузлы і агрэгаты. Працягваюцца рамонты. Асноўны аб’ём работы выконвае слесар Рыгор Макаед.
“Каралевай бензакалонкі” называюць Ніну Гушчэня. Яна ўжо шмат год працуе на складзе гаруча-змазачных матэрыялаў. Пэўны час па сумяшчальніцтву выконвала абавязкі загадчыка склада запчастак. Жанчына з мяккім характарам умела арганізуе працу мужчын-механізатараў, карыстаючыся іх павагай.
На такіх адданых справе работніках трымаецца гаспадарка.                 
Алена МУРАВЕЙКА, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК “Чучавічы”. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть