Агропром

ШТО ЁН ПРЫНЁС – ПЕРШЫ ЎКОС?

Больш як 40 працэнтаў сенажу да плана нарыхтавалі ўжо з траў першага ўкоса механізатары СВК “Багданаўка”.

Урочышча “Сваха”, дзе размешчаны асноўныя кармавыя ўгоддзі сельгаскааператыва, знаходзіцца ў 15-ці кіламетрах ад цэнтральнай сядзібы гаспадаркі. Тут па густых і сакавітых травах з ранку і да позняга вечара снуюць корманарыхтоўчыя агрэгаты. 

– Са сваім зменным Мікалаем Мелюхам, – гаворыць машыніст “КЗРа-10” Пётр Ільючык ( на здымку справа), – на зялёным жніве не навічкі – працуем разам трэці сезон. Тэхніка не падводзіць, таму і дабіваемся высокай выпрацоўкі на падборы і здрабненні правяленай масы, прызначанай для закладкі сенажу. Учора, напрыклад, вадзіцелі і механізатары адвезлі ад нашага агрэгата амаль 180 тон кармоў.

Належны клопат аб стварэнні трывалай кармавой базы праяўляюць і машыністы касілак Сяргей Савіч і Віктар Кавалевіч. На многіх дзесятках гектараў паклалі яны травы ў валкі. Старанна працуе на падварушванні радкоў механізатар Валерый Ярмольчык.

Ля адной з бетанаваных траншэй пазнаёміліся з механізатарам Вячаславам Ільючыкам (на здымку), якому даручана трамбаваць дастаўленую сюды з урочышча сянажную масу. Адслужыўшы ў арміі, юнак вярнуўся ў родную Багданаўку і да цяперашняга часу не развітваецца з трактарам. Асвоіў розныя мадыфікацыі транспартных сродкаў. А не так даўно перасеў на больш магутны і сучасны “МТЗ-3032”. Побач з ім на “МТЗ-1221” старанна працуе і малады механізатар Аляксандр Ільючык.  Як адзначыў спецыяліст па кормавытворчасці сельгаскааператыва Яўген Бяляк, механізаванаму атраду пад сілу нарыхтаваць на прадстаячую зімоўку для грамадскага статку 265 тон сена і больш як 200 тон – для кароў вяскоўцаў. Акрамя гэтага будзе назапашана звыш 2000 тон высакаякаснага сежажу, 4,5 тысячы тон кукурузнага сіласу. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарцы плануюць мець не менш як 25 цэнтнераў кармавых адзінак.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть