СУЧАСНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ – ГЭТА ЎЖО НЕ МАРА
Агропром

СУЧАСНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ – ГЭТА ЎЖО НЕ МАРА

Кожнай сельгасарганізацыі – сучасная ферма. Гэтая задача, пастаўленая Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнка, – не даніна модзе, а патрабаванне часу. Як яна выконваецца на Лунінеччыне, паназірала на прыкладзе, бадай што самай праблемнай у гэтым плане гаспадаркі, – ПУСП «Рэдзігерава-Агра”.

Жывёлагадоўчыя памяшканні, пабудаваныя тут калісьці гаспадарчым спосабам, з часам сталі разбурацца, у рабочым стане іх падтрымлівалі толькі рамонтамі. На большае не хапала грошай. Сёлета ж распачалі не толькі будаўніцтва новага комплексу, але і правялі рэканструкцыю  малочнатаварнай фермы ў Чэрабасава.
–  Для гэтых мэт выкарысталі як крэдытныя рэсурсы – 1,5 мільярда рублёў, так і свае – 500 мільёнаў. Іх ха-піла поўнасцю аднавіць будынак і аснасціць яго неабходным абсталяваннем, – расказвае кіраўнік сельгаспрадпрыемства Дзмітрый Малевіч. – 180 кароў будуць утрымлівацца на прывязі, выдаленне гною транспарцёрнае, а даенне наладжана ў асобнай зале. Палёгка для аператараў стане адчувальнай. Дагэтуль малако ў халадзільнікі яны пераносілі вёдрамі. Працягваем рэканструкцыю яшчэ аднаго памяшкання, якое знаходзіцца побач. Гэта дазволіць паставіць на зімоўку дадаткова 180 кароў. Наогул, Чэрабасаўская МТФ у нас лічыцца адной з лепшых. Таму і вырашылі яе захаваць, нягле-дзячы на тое, што ўзводзім новую непадалёк ад Рэдзігерава. Яе плануецца ўвесці толькі на наступны зімова-стойлавы перыяд. Нам жа якаснае малако патрэбна мець пастаянна. Задаволены таксама, што знайшліся дбайныя жывёлаводы па догляду за маладняком. Гэта  Сяргей і Ірына Арашкевічы. 90 цялят, што яны даглядаюць, растуць нібы на дражджах.
Поспех у жывёлагадоўлі залежыць не толькі ад умоў утрымання пагалоўя, але і трывалай кармавой базы. Аб гэтым у гаспадарцы клапоцяцца і зараз.
– Працягваем закладваць у траншэі кукурузны сілас, – тлумачыць Дзмітрый Малевіч. – Травяністых кармоў маем 27 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву. Гатага хопіць для сытнай зімоўкі грамадскага пагалоўя. Аднак і запас не пашкодзіць. Тым больш, што па пажыўнай якасці, кукурузнаму сіласу няма роўных. Яго плануем мець 7 тысяч тон. Улічваючы недахоп сваёй тэхнікі і механізатараў, на нарыхтоўках у асноўным заняты працаўнікі ААТ «Лунінецкі райаграсервіс”. На трамбоўцы зялёнай масы добра працуе Юрый Мартыноўскі, акуратна скошвае, падбірае і здрабняе кукурузу «Ягуарам” – Аляксей ПРУСАЎ, без затрымкі адвозіць грузы трактарыст Уладзімір БОГДАН.  



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть