Агропром
УЗНАГАРОДЫ ПА ЗАСЛУГАХ
Падведзены вынікі раённага спаборніцтва па нарыхтоўцы травяністых кармоў на стойлавы перыяд 2012-2013 гадоў для грамадскай жывёлагадоўлі.
Сярод сельгаскааператываў першага месца ўдастоены СВК “Новае Палессе” (старшыня В.Ф. Ермалёнак). На ўмоўную галаву нарыхтавана 30,1 цэнтнера кармавых адзінак; другое месца – ПУСП “Рэдзігерава-Агра” (дырэктар Д.П. Малевіч) – 27,8 цэнтнера кармавых адзінак; трэцяе месца – філіял “Лобчанскае” (дырэктар М.І. Ільючык) – 26,6 цэнтнера кармавых адзінак.
Калектывы прэміруюцца грашовымі прэміямі: за першае месца – 100 базавых велічынь, за другое – 50, за трэцяе – 40 базавых велічынь. З названых сум 20 працэнтаў прэміі накіроўваецца на заахвочванне кіраўніка.
Пераможцамі сярод камбайнераў кормаўборачнай тэхнікі прызнаны:
Сяргей Георгіевіч Іваноў – СВК “Гарадоцкі” – “Ягуарам-840” нарыхтаваў 34785 тон зялёнай масы. Прэміруецца ў памеры 1 мільён рублёў;
Канстанцін Канстанцінавіч Шабан – СВК “Дварэцкі” – “Ягуарам-850” нарыхтаваў 31700 тон зялёнай масы. Прэміруецца ў суме 800 тысяч рублёў;
Васіль Іванавіч Драбовіч – СВК “Велута” – “Ягуарам-870” нарыхтаваў 29613 тон зялёнай масы. Прэміруецца ў суме 600 тысяч рублёў.
Пераможцамі сярод ва-дзіцеляў транспартных сродкаў на перавозцы кармоў прызнаны:
Віктар Васільевіч Курак – СВК “Чучавічы” – аўтамабілем МАЗ перавёз 8095 тон зялёнай масы. Прэміруецца ў суме 1 мільён рублёў;
Эдуард Сцяпанавіч Некрашэвіч – СВК “Вулькаўскі світанак” – аўтамабілем МАЗ перавёз 7017 тон зялёнай масы. Прэміруецца ў суме 800 тысяч рублёў;
Сяргей Іванавіч Шабан – СВК “Дварэцкі” – аўтамабілем МАЗ перавёз 7296 тон зялёнай масы. Прэміруецца ў суме 600 тысяч рублёў.
Пераможцамі сярод механізатараў на прэсаванні сена і саломы прызнаны:
Міхаіл Міхайлавіч Лукашэвіч – СВК “Новае Палессе” – трактарам МТЗ-82 спрэсаваў сена і салому на плошчы 818,3 гектара. Прэміруецца ў суме 1 мільён рублёў;
Анатоль Рыгоравіч Яраховіч – СВК “Вулькаўскі світанак” – на трактары МТЗ-2022 спрэсаваў сена і саломы на плошчы 802 гектары. Прэміруецца ў суме 800 тысяч рублёў.
Пераможцам на трамбоўцы зялёнай масы прызнаны Уладзімір Пятровіч Ванюк – СВК “Вулькаўскі світанак” – трактарам К-700 затрамбаваў 20303 тоны зялёнай масы. Прэміруецца ў суме 1 мільён рублёў.