ХЛЕБАРОБСКІЯ ТУРБОТЫ
Праліўныя дажджы, якія з пачатку чэрвеня не пакідаюць тэрыторыю раёна, не сталі перашкодай для догляду за пасевамі. У СВК “Гарадоцкі” здолелі своечасова правесці падкормку тукамі збожжавых і зернебабовых, сярод якіх 200 гектараў пшаніцы, 190 – аўсу, 150 – ячменю, 170 – трыцікале, а таксама 50 – цукровых буракоў і 300 гектараў кукурузы.
– Сёлета наша гаспадарка ў дастатковай колькасці забяспечана мінеральнымі тукамі, гербіцыдамі і пестыцыдамі. Усё гэта каштуе немалых грошай, аднак свядома ідзем на затраты, разумеючы, што без належнага догляду за сельгаскультурамі добрага ўраджаю не атрымаем. Першы летні месяц выдаўся не зусім спрыяльным. Пераўвільготненасць адмоўна сказваецца на якасці праводзімых апрацовак ад пустазелля і шкодзіць раслінам. На нізінных участках назіраецца палегласць збожжавых, без належнага цяпла слаба развіваецца кукуруза. Тым не менш, не губляем надзею, што ў далейшым надвор’е стане больш літасцівым да хлебаробаў, і мы здолеем навярстаць упушчанае.
– На нас ускладзена асобая місія – догляд за пасевамі. Здараецца гадзінамі праседжваем у майстэрні ў чаканні спрыяльнага часу для выхаду ў поле. Вось бульбу гэтую нядаўна “прапалолі” ад пустазелля, аднак, як бачыце, яно зноў спрабуе ўзняцца. Хутка жук каларадскі пойдзе, на яго таксама паляванне аб’явім, – жартуючы заўважыў Валерый Сумарэвіч. – Не можа быць, каб не справіліся. Не першы год поруч працуем.