Агропром

ЮБІЛЕЙНАЯ СЯЎБА

Сёлетняя сяўба для механізатара СВК “Дварэцкі” Юрыя КАЛЯНКОВІЧА – юбілейная. З 18 год, якія ён адпрацаваў у гаспадарцы, 10 – закладвае падмурак новага ўраджаю. Аб яго высокіх прафесійных якасцях гаворыць той факт, што першы магутны “Джон-Дзір”, які быў атрыманы гаспадаркай, даверылі менавіта яму. Адпрацаваўшы сезон на новай камфартабельнай тэхніцы, узяў сабе такога ж няўрымслівага напарніка Генадзя Мірановіча. З таго часу яны сталі асноўнымі сейбітамі сельгасарганізацыі. 

Халодная, з частымі ападкамі вясна ў параўнанні з леташняй на цэлы тыдзень адклала пачатак кампаніі. Калі летась да яе прыступілі 14 сакавіка, то зараз толькі 20-га. Першы пробны выхад у поле аказаўся прадукцыйным. Юрыю амаль удалося выканаць норму, якая складае 18 гектараў. І гэта пры тым, што час ад часу даводзілася спыняцца, каб “падагнаць” тэхніку, задаць патрэбную глыбіню і частату высеву… Нягледзячы на высокую вільготнасць глебы і складанасць манеўраў вопытныя механізатары хутка ўвайшлі ў прывычны рытм работы і цяпер “выдаюць” больш як па дзве дзённыя нормы. 

– Рабочы дзень для нас пачынаецца ў 7 гадзін раніцы і заканчваецца, калі ўжо сцямнее. Некаторыя ўчасткі заканчваем нават пры ўключаным святле фар. Якая б ні была вясна, а на сяўбу заўсёды адводзяцца вельмі сціслыя тэрміны. Прамарудзіў – і ўжо не спадзявайся на багаты колас. Гэта – хлебаробская аксіёма. Таму і стараемся не падводзіць калектыў. Побач з намі працуюць такія ж вопытныя спецыялісты: вадзіцель ГАЗ-53 Аляксандр Казун і сеяльшчык Васіль Палхоўскі. За ходам работ назірае і нехта з аграномаў. Сёння, у прыватнасці, за якасцю сочыць насеннявод Вольга Рудовіч. Каб скараціць прастоі тэхнікі, прама ў поле прывозяць гарачыя абеды. І трэба сказаць, харчаванне ў нас выдатнае: ежа, якую рыхтуюць нашы повары, не толькі пажыўная, але і смачная. Наогул, пасяўную кампанію я назваў бы самай адказнай і цяжкай. Калі ўборка збожжавых ідзе, можна сказаць, калектыўна: на нівы дружна выходзяць адразу некалькі экіпажаў камбайнаў, і гледзячы адзін на другога, яны стараюцца намалаціць як мага больш збожжа, то тут раллю пракладваеш у адзіночку… – дзеліцца Юрый Калянковіч. 

І сапраўды, на вялізным 250-гектарным участку Ракітнянскай польдэрнай сістэмы, на супрацьлеглым краі “клеткі” Джон-Дзір” становіцца падобным на запалкавы карабок і ўжо не здаецца такім магутным і шыроказахопным, як паблізу…

Праз тыдзень работы яму ў дапамогу выйшаў яшчэ адзін экіпаж сейбітаў на МТЗ-2528. Справы адразу пайшлі хутчэй. 
Дарэчы, у “Дварэцкім” адзін з найбольшых у раёне клін збожжавых і зернебабовых – 1058 гектараў (ужо ёсць 242). З іх амаль полову плошчаў зойме пшаніца. Менавіта з гэтай культуры і пачалі сяўбу. Дарэчы, у гаспадарцы загадзя паклапаціліся пра насенне. Значная частка яго – эліта, астатняе адпавядае першай рэпрадукцыі. Для далейшага паляпшэння рэпрадукцыйнага стану і сортазмены сёлета набылі эліту – 28 тон пшаніцы гатунка “мунк”, 17 – аўса “альфа”, 40 – ячменю “талер”. Як і ў ранейшыя гады, не павінна быць і дэфіцыту паліва. Для гэтых мэт ужо узяты першы крэдыт – 50 мільёнаў рублёў


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть