Агропром

ЗІМОЎКА ІДЗЕ НАРМАЛЬНА

Такой суровай зімы, што выдалася сёлета, не было даўно. Тым не менш, малочнатаварныя фермы раёна падрыхтаваліся да яе нядрэнна. Аб чым сведчыць нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці.  
За тры месяцы зімоўкі (кастрычнік-снежань) валавы надой малака ў параўнанні з такім жа перыядам 2008 года павялічыўся на 10,2 працэнта. З 16-ці гаспадарак раёна не здолелі выйсці на мінулагоднія рубяжы толькі СВК «Рэдзігераўскі” (91,8%) і «Лунінскі” (95,9%). найбольшую прыбаўку малака далі СВК «Вулькаўскі світанак”, «Дзятлавіцкі” і КУП «Міжлескае”. 
Самым прадуктыўным месяцам стаў снежань. На працягу яго на фермах раёна было надоена 3829 тон малака, што на 416 тон больш, чым у снежні 2008-га. Папярэднія разлікі паказваюць, што і ў студзені справы ладзяцца: за 25 дзён валавая вытворчасць малака да адпаведнага перыяду мінулага года склала 114 працэнтаў. 
Палепшыліся справы і ў мясной галіне: прывагі ў снежні павялічылася на 63 тоны. Сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы склалі 557 грамаў, замест 483 – у 2008 годзе. Добрыя паказчыкі на МТФ СВК «Дварэцкі” – 705 грамаў, «Велута” – 669, «Новае Палессе” – 626 і «Хваецкае” – 595 грамаў.
Як растлумачыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Якаў Баўкуновіч, станоўчыя вынікі ў жывёлагадоўчай галіне атрыманы ў многім дзякуючы граматна складзеным рацыёнам. Асноўная маса кармоў правяраецца на харчовую вартасць у абласной лабараторыі ў Пружанах. На падставе яе вынікаў галоўны дзяржаўны інспектар па закупках і якасці сельгаспрадукцыі Яўген Багданец пры дапамозе камп’ютарнай праграмы распрацоўвае аптымальныя рацыёны для кожнай гаспадаркі. Вялікае значэнне мае дыферэнцыраванае кармленне. Добрай падмогай стала і 2354 тоны камбікорму, выдзеленыя раёну рашэннем аблвыканкама. Праўда, не ўсе гаспадаркі яго выбралі. Многія спасылаюцца на дарагавізну, хаця 20 працэнтаў яго кошту ўзяў на сябе абласны бюджэт. 
Зараз наступіў час масавых расцёлаў. Спецыялісты не павінны забываць выдзяляць у асобныя групы кароў першым целем, якіх абавязкова трэба даіць 3 разы ў суткі, што не толькі дазволіць павялічыць надоі, але і падрыхтаваць высокапрадуктыўную карову. З наступленнем пацяплення неабходна арганізаваць сістэматычныя прагулкі кароў. Гэта спрыяе своечасоваму правядзенню мерапрыемстваў па ўзнаўленню статкаў. 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть