Агропром

ЗЯМЛЯ БАЦЬКОЎ – ЗЯМЛЯ СВЯТАЯ

На былых балотах і хмызняках, з лясамі і дубравамі вакол, як і цяпер, стаіць празванае ў народзе Вялікае сяло – цяперашняя цэнтральная сядзіба сельгаскааператыва «Чучавічы”.
Дабрацца ў Вялікія Чучавічы было па тым часе няпроста. Гэта цяпер сюды пралягла асфальтаваная дарога. Створаны щ 1949 годзе калгас займеў назву імя Леніна і праіснаваў да 1968 года. З прыходам меліярацыі і да 1990 года гаспадарка была ў статусе саўгаса. У 1990-ым зноў стала калгасам. З мая 2003 года перайменавана ў сельгаскааператыў.
Першым старшынёй быў Фёдар Мікалаевіч Шчатко. Затым – Мікалай Ігнатавіч Лебедзеў, Васіль Герасімавіч Нілаў, Ігнат Адольфавіч Баранцэвіч, Іван Барысавіч Зубчонак, Рыгор Рыгоравіч Клімаў, Аляксандр Рыгоравіч Гнедзька. Дырэктарамі саўгаса працавалі Фёдар Васільевіч Сцепанюк, Яўген Мацвеевіч Гарбар, Міхаіл Антонавіч Казак, Канстанцін Пятровіч Кулакоўскі. Пасля кіраўнікамі былі Іван Іванавіч Гушчэня, Уладзімір Уладзіміравіч Баўкуновіч, Аляксандр Аляксандравіч Ляскоўскі. 
У кастрычніку 2003-га СВК узначаліў Васіль Мікалаевіч Гаргун. Яго змяніў Іван Іванавіч Гушчэня. Затым на пасаду быў прызначаны зноў той жа Гаргун. Пазней кіравалі Мікалай Мікалаевіч Трухановіч, Міхаіл Іларыёнавіч Чарнавокі, Васіль Мікалаевіч Гаргун. Старшынствавалі пазней Аляксандр Паўлавіч Юрко, Бірута Альфрэдаўна Грыцкевіч.
За плённую працу і вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі многія працаўнікі былі адзначаны высокімі ўрадавымі ўзнагародамі. Сярод удастоеных ордэна Леніна і Працоўнага Чырвонага сцяга – брыгадзір паляводчай брыгады Іван Антонавіч Тупека і загадчык фермы № 1 Іван Сцяпанавіч Гушчэня, ордэна «Знак Пашаны” – механізатар Васіль Якаўлевіч Грыцкевіч, ордэна Працоўнай славы 111 ступені яго калега – Раман Сцяпанавіч Рылач. Медалём «За Працоўную доблесць” адзначаны трактарысты Уладзімір Мікалаевіч Рылач і Уладзімір Антонавіч Лужанін. Апошні з іх удастоены яшчэ і Граматы Вярхоўнага Савета БССР. Слесар Уладзімір Уладзіміравіч Ляскоўскі атрымаў медаль «За працоўную доблесць”. Сярод перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці – першая даярка-чатырохтысячніца Ганна Іванаўна Шчатко. Добрасумленная праца жанчыны адзначана бронзавым медалём ВДНГ.
Змянілася жыццё працаўнікоў, наладзіліся ў лепшы бок справы, калі ў жніўні 2008-га кіраўніком СВК прызначылі Сяргея Іванавіча Хадатчука. 
– Арганізацыйная структура сельгаскааператыва прадастаўлена пяццю населенымі пунктамі, – гаворыць Сяргей Іванавіч. – Ёсць паляводчая і трактарная брыгады, чатыры фермы па ўтрыманню буйной рагатай жывёлы. Маем больш як 5,2 тысячы гектараў зямлі, на якіх працуюць 25 трактароў і 12 грузавых аўтамабіляў розных мадыфікацый, 5 камбайнаў, кормаздабываючая тэхніка, глебаапрацоўчыя і пасяўныя механізмы. У будучым плануем пабудаваць малочнатаварную ферму на тысячу галоў, набыць зернесушылку, папоўніць машынна-трактарны парк больш сучаснай і энерганасычанай тэхнікай… 
У святочнай вечарыне, якую ладзілі ў мясцовым СДК, працаўнікам «Чучавіцкага” старшыня райсавета Віталь Адзішчаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Клімчук уручылі лепшым Ганаровыя граматы, кіраўнік гаспадаркі Сяргей Хадатчук – каштоўныя падарункі і жывыя кветкі. А каб свята запомнілася, вяскоўцаў весялілі самадзейныя калектывы з Вулькі 1, Кажан-Гарадка, Ніна Ераміевіч, Дзмітрый Курак, Вольга Валодзіна, юныя артысты мясцовай СШ.
х.х.х.
Аўтар выказвае словы падзякі за аказаную дапамогу ў падрыхтоўцы архіўных даных Яўгену Іванавічу і Пятру Яўгенавічу Хвастовым.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть