Агропром

А тэмпы варта паскорыць…

Горгун

Сярод тых, хто апошнім прыступіў да ўборкі траў першым укосам, – дзяржаўнае прадпрыемства “Чучавічы”. Затрымка адбылася з-за няспраўнасці адзінай у гаспадарцы касілкі. Між тым, як толькі ўдалося яе адрамантаваць, корманарыхтоўчае звяно, а ў яго склад уваходзіць сем чалавек, запрацавала на поўную магутнасць. І як вынік іх плённай працы, на 16 чэрвеня назапашана ў разліку на ўмоўную жывёліну 7,7 цэнтнера кармавых адзінак. Гэта, дарэчы, нядрэнны паказчык на фоне іншых гаспадарак раёна. Скасіўшы травы першага ўкосу на плошчы 1050 гектараў і другога – 40 гектараў, падабраўшы іх з 999-гектарнай сенажаці, працаўнікі гаспадаркі заклалі ў траншэі 4058 тон сенажу і закаталі ў рулоны 110 тон сена.

Усе работы выконваюцца пад пільным кантролем спецыяліста па корманарыхтоўках Святланы Гнедзька. Не застаецца ўбаку і галоўны заатэхнік Мікалай Шчатко, разам з якім наведаліся на жывёлагадоўчы комплекс, дзе вялася трамбоўка падвяленай масы ў кургане.

– Чаму ў кургане? Справа ў тым, што наяўныя на комплексе сянажныя траншэі ўжо запоўнены, а падбіраем рэшткі траў ва ўрочышчы “Грычын”, – кажа Мікалай Іванавіч. – З іх плануем закласці 400 тон сенажу і адразу ж пяройдзем ва ўрочышча Барсукі, дзе “возьмем” яшчэ 2,5 тысячы тон гэтага корму. Што датычыць якасці нарыхтовак, то пакуль адказу з раённай лабараторыі, куды даслалі пробы, яшчэ не паступіла. Спадзяемся, што вынік не расчаруе: пры закладцы выкарыстоўваем кансерванты і закрываем траншэі за трое сутак, як гэта рэкамендавана тэхналогіяй. Трамбоўку вядзем двума “Амкадорамі”. Касавіцу пачынаем з 7 гадзін ранку і працуем да позняга вечара. Людзей забяспечваем гарачымі абедамі. Нягледзячы на стомленасць, удзельнікі “зялёнага жніва” стараюцца на поўную, таму што выдатна разумеюць: ад іх працы залежыць дабрабыт гаспадаркі і кожнага яе члена паасобку.

Чвэрць стагоддзя прысвяціў рабоце ў “Чучавічах” механізатар Сяргей Гаргун (уверсе). Яму давераны “Амкадор”. Між тым, як толькі пачнецца час жніва, ён перасядзе на збожжаўборачны камбайн і гэтак жа рупліва будзе ўбіраць хлеб. Сёмы год за баранкай вялікагрузнага МАЗа сустракае касавіцу ў гаспадарцы вадзіцель Віктар Курак.

Курак

Каб сённяшнімі тэмпамі завяршыць уборку траў першым укосам у “Чучавічах” спатрэбіцца яшчэ прыкладна 5 дзён.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть