Адказная пара
Працягваецца нарыхтоўка кармоў у СВК “Чучавічы”.
“Ягуары”, касілкі, аўтамабілі – дзень-другі, і першая тысяча ёсць!
– Адпачніце, – раю працаўнікам.
– Аляксандраўна, няма калі! – з усмешкай адказваюць землякі.
Вось і чарговы дзень інфармавання, прысвечаны Дню без тытуню, прайшоў з выездам на поле. Да паездкі далучыліся актывісты пярвічак ГА “Белая Русь” і “БРСМ”, а таксама дзеткі з мясцовай школы. Прыхапіўшы маляўнічыя буклеты і сувеніры, накіраваліся ў шлях. Маладыя механізатары Іван Хамяня і Аляксандр Грыцкевіч умела спраўляліся з рознымі агрэгатамі. Стараннасцю вызначаюцца і больш вопытныя Юрый ІВАНЮК (на верхнім здымку) і Аляксандр ШУМСКІ (на ніжнім). Смачны абед прымусіў іх спыніцца. Падзякаваўшы за стравы, выслухаўшы інфармацыю, яны зноў паспяшаліся ўзяцца за работу.
Алена МУРАВЕЙКА, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК “Чучавічы”.