Агропром

Беражлівага тэхніка не падводзіць

Сваю працоўную дзейнасць механізатар Сяргей ВАНЮК звязаў з АТТ “Лунінецкі райаграсервіс” 17 год таму.

Праўда, месцам працаўладкавання тады значылася “Сельгасхімія”. Пазнейшае аб’яднанне структур не паўплывала ні на характар работы, ні на адносіны да яе працаўніка. Як заўсёды, ён добрасумленна рыхтаваў свой трактар, прычапляў той ці іншы агрэгат і выводзіў на палеткі сельгаспрадпрыемстваў раёна. Вывозіў арганіку, апрацоўваў пасевы ад пустаселя ці шкоднікаў. Калі ж прадпрыемства набыло агрэгат для ўнясення тукаў, яго замацавалі за Сяргеем Фёдаравічам.
За пастаяннай работай неўпрыкмет праляцела цэлае дзесяцігоддзе, а гэта – сотні тысяч квадратных кіламетраў глебы, шчодра ўдобранай старанным працаўніком.
Адказнасць, з якой адносіцца механізатар да тэхнікі, адгукаецца яе бездакорнай работай і добрым станам, што з’яўляецца залогам занятасці і гарантаванага заробку для Сяргея Фёдаравіча.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть