Агропром

Без поту хлеба не сабраць

Працавітасць і цярпенне кожнага з работнікаў нашага калектыву выклікаюць асаблівае зачараванне – усе яны годны павагі і ўдзячнасці. Тым не менш, ёсць людзі, якія здольны задаваць тон у любой справе, і ад якіх не хочацца адставаць іншым.
На экране працоўнага саперніцтва бачна, што ўжо ў першыя дні жніва на ўборцы рапсу выдзяляюцца неаднаразовыя пераможцы мінулагодняй кампаніі – экіпаж камбайна КЗС-10 Іван Ляскоўскі і Васіль Курак. На адвозцы зерня пакуль няма роўных вадзіцелю аўтамабіля МАЗ-551-605 Мікалаю Шчатко. Не меншай удзячнасці заслугоўвае і работа яго жонкі Ніны Мікалаеўны. Вопытны брыгадзір – яна заўсёды там, дзе ідуць асноўныя работы. Старанна перавозіць зерне на аўтамабілі МАЗ-555-142 Аляксандр Гаргун.
Не перастаю здзіўляцца загартоўцы хлебаробаў. Адна толькі невялікая па-ездка ў кабіне камбайна ці МАЗа ў моцную жару ў звычайнага чалавека выклікае пачуццё стомленасці, а яны не скардзяцца на няўтульнасць і пыл, сцякаючы з ілба салёны пот, а толькі просяць у Бога даць ім паболей ясных і сонечных дзён. Дзякуй вам за гэта, хлебаробы!
Алена МУРАВЕЙКА, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК “Чучавічы”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть