На Лунінеччыне набірае размах пасяўная кампанія
Агропром

На Лунінеччыне набірае размах пасяўная кампанія

Кожнае сельгаспрадпрыемства імкнецца па максімуму выкарыстаць магчымасці тэхнікі і светлавога дня, каб у сціслыя тэрміны справіцца з галоўнай веснавой задачай. У гэты гарачы перыяд бачны ўсе перавагі добрай падрыхтоўкі да сяўбы збожжавых і зернебабовых культур, а таксама магчымыя недапрацоўкі, што засталіся няўхіленымі падчас руцінных зімовых клопатаў у майстэрнях.

У дзяржаўным прадпрыемстве «Хваецкае» кіпіць работа на плошчах у 600 гектараў, адведзеных пад збожжавыя культуры. Іх запланавана засеяць за 10 дзён. Падчас наведвання гаспадаркі вяскоўцы вывелі сваю тэхніку на вялікі і роўны ўчастак, адведзены пад ячмень. Яшчэ некалькі дзён таму вільготная, глеба паспела добра падсохнуць, і на вышэйшых участках узнімаюцца густыя клубы пылу.

Пасяўны камбінаваны агрэгат ва ўмелых руках Валянціна КАВАЛЕВІЧА рэзаў на роўныя палоскі загадзя падрыхтаванае поле. Механізатар умела спраўляецца са складанай сучаснай тэхнікай. Ён пяты год працуе ў гаспадарцы. Родам з Багданаўкі, адтуль і жонка Аксана. Што асталяваліся ў Вульцы 1, не шкадуюць – працавітым рукам рады ўсюды. Сын Віталь – студэнт. У Гомелі ён атрымлівае спецыяльнасць інжынера-электрамеханіка. Дачушка Насця вучыцца ў 4 класе.

На падвозцы насення шчыруе адзін з самых маладых працаўнікоў – Андрэй ЛАЗІЦКІ. Юнаку ідзе 19-ты год, ён нядаўна атрымаў пасведчанне трактарыста ў сельгаскаледжы. Любоў да тэхнікі перадалася ад дзеда, які ў свой час узараў і пасеяў на гэтых землях не адну сотню гектараў поля. У планах маладога рупліўца – працягваць працу на зямлі роднай Бацькаўшчыны.

Як і ўсюды, у “Хваецкім” сеюць зерне людзі розных узростаў, розных лёсаў. Аб’ядноўвае іх нялёгкая праца, якую выконваюць з агульнымі мэтамі – узняць паказчыкі па гаспадарцы, прынесці дадому добры заробак, атрымаць задавальненне ад зробленага. Калі нешта не атрымлі-ваецца, да выпрабаванняў ставяцца з разуменнем. А сіл дадаюць гарачае сонца, пах роднай зямлі і будучы смачны бохан хлеба, вырашчаны

сваімі рукамі.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть