Агропром

Браты-механізатары

Сучаснае земляробства немагчыма ўявіць без магутнай тэхнікі, якая пастаянна абнаўляецца. Таму, каб якасна выкарыстоўваць той ці іншы агрэгат, сённяшнім механізатарам даводзіцца пастаянна ўдасканальваць свае веды.
У гэтым перакананы і браты-механізатары з СВК “Чучавічы” Іван і Сяргей Гушчэня, якім разам з МТЗ падуладны КЗРы і “Ягуары”. Яны выраслі ў мнагадзетнай сям’і. Мама працавала ў мясцовым калгасе, а тата – у леспрамгасе. Любоў да родных мясцін і зямлі-карміцелькі бацькі прывівалі дзецям. Асабістым прыкладам з маленства ім давалі зразумець, што толькі стараннай працай можна вырасціць на ёй добры ўраджай.
Свой першы трактар Іван атрымаў у 1997-ым, а праз 5 год, таксама закончыўшы ПТВ-160, прыйшоў у гаспадарку малодшы Сяргей. З ім і дзяліўся назапашаным асабістым вопытам: як трэба рабіць – паказваў, чаго не разумеў – тлумачыў. Працуючы поруч, маладыя трактарысты хутка сталі аднымі з лепшых у гаспадарцы. Асаблівай працавітасцю, адказнасцю і сціпласцю выдзяляецца Сяргей, якому даверана забяспечваць грамадскае пага-лоўе зялёным кормам. Кожны ранак яго “Ягуар” “прачынаецца” раней за іншых. Задоўга да таго, як выводзяць свае агрэгаты на палі калегі, ён паспявае падабраць не адзін валок сакавітай травы і робіць гэта ў любое надвор’е.
Алена МУРАВЕЙКА, спецыяліст па ідэалогіі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть