У «Гарадоцкім» ушанавалі першых камбайнераў-тысячнікаў Лунінеччыны
Агропром

У «Гарадоцкім» ушанавалі першых камбайнераў-тысячнікаў Лунінеччыны

Учора ў дзяржаўным прадпрыемстве “Гарадоцкі” ўшаноўвалі экіпаж камбайнераў у складзе Мікалая Боўбеля (справа) і Анатоля Ільіча, які першым у раёне намалаціў тысячу тон зерня.

Разумеючы, наколькі важная падчас жніва кожная хвіліна, шмат часу на мерапрыемства, якое ла-дзілася на ніве, не затрацілі. Але пастараліся арганізаваць яго святочна. У прысутнасці спецыялістаў гаспадаркі і калег  Мікалай Міхайлавіч і Анатоль Рыгоравіч  прымалі смачны каравай, шчырыя віншаванні, Падзяку старшыні райвыканкама Аляксандра Пачко, а таксама прэміі і падарункі ад дырэктара сельгаспрадпрыемства Аляксандра Епішкі, начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Аляксандра Савіны, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольгі Ермалёнак. Для іх спявалі ўдзельнікі фальклорнага ансамбля  “На-дзея” мясцовага СДК…

Не ўтрымалася, задала Аляксандру Епішку пытанне:

– Як атрымліваецца, што Мікалай Боўбель сёлета хоць і змяніў сабе памочніка, але зноў першым намалаціў тысячу тон?

– Дапамаглі прафесіяналізм і інтуіцыя. Яшчэ не паспее нейкая запчастка ў камбайне зламацца, а ён прадбачыць ужо і інжынерную службу нацэльвае на яе пошук, – гаворыць кіраўнік. – А ўвогуле, нашы перамогі – гэта заслуга ўсяго калектыву. Якасна падрыхтаваць тэхніку і стварыць запас неабходных запчастак пастаралася  інжынерная служба. Самую аптымальную тактыку жніва ўмее падабраць агранамічная служба, ды і іншыя камбайнеры не даюць Мікалаю Міхайлавічу расслабіцца, сваімі намалотамі падганяюць пастаянна.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть