Бухгалтэрыя фермераў — па новых правілах

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 12.06.2013 г. “Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці”, з 1 студзеня 2014 года ўсе арганізацыі, у тым ліку фермерскія гаспадаркі, павінны весці бухгалтарскі ўлік і складаць бухгалтарскую справаздачнасць.
Кіраўнік фермерскай гаспадаркі мае права ўскласці гэтую работу на галоўнага бухгалтара, або перадаваць яе па дагавору арганізацыі ці індывідуальнаму прадпрымальніку, які аказвае паслугі па вядзенню бухгалтарскага ўліку і складанню справаздачнасці.
Разам з тым, калі фермерская гаспадарка з’яўляецца мікраарганізацыяй (сярэдняя колькасць работнікаў за каляндарны год да 15 чалавек уключна), то яе кіраўнік мае права весці бухгалтарскі ўлік і складаць справаздачы асабіста, пры ўмове, што ён адпавядае патрабаванням, якія прад’яўляюцца да галоўнага бухгалтара. У прыватнасці, мае вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю, якая, згодна з заканадаўствам нашай краіны, дае права працаваць па спецыяльнасці бухгалтар, а таксама стаж работы па гэтай спецыяльнасці не менш як 3 гады. Акрамя таго, у яго адсутнічае непагашаная або незнятая судзімасці за ўчыненне злачынстваў супраць уласнасці і парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці.
У сувязі з адменай 1 студзеня 2015 года Указанняў Мінфіна Рэспублікі Беларусь і Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 1993 года №24/3-6-1-1/225 “Аб арганізацыі ўліку ў індывідуальных сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках” фермерскія гаспадаркі, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку для вытворцаў сельгаспрадукцыі, абавязаны весці бухгалтарскі ўлік і складваць бухгалтарскую справаздачнасць або, у адпаведнасці з артыкуламі 285 і 286 главы 34 Асобнай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (колькасць работнікаў у сярэднім не больш як 100 чалавек і памер валавай выручкі за 9 месяцаў, якія папярэднічаюць справаздачнаму году, не перавышае 10,3 мільярда рублёў) ва ўстаноўленым парадку перайсці на спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Гэта дазваляе ў адпаведнасці з падпунктам 1,3 артыкула 22 кодэкса весці ўлік даходаў і расходаў у Кнізе ўліку даходаў арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. Форма Кнігі зацверджана пастановамі наступных міністэрстваў Рэспублікі Беларусь: па падатках і зборах; фінансаў; працы і сацыяльнай абароны; статыстыкі і аналізу ад 19.04.2007 г. №55/60/59/38.
У мэтах ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці фермерскіх гаспадарак і аказання ім дзяржаўнай падтрымкі Мінсельгасхарчам з 2012 года праводзіцца работа па стварэнню аўтаматызаванага банка дадзеных фермерскіх гаспадарак.
У ходзе яго фарміравання і аналізу дадзеных устаноўлены выпадкі прадастаўлення няпоўнай і недакладнай інфармацыі. У сувязі з гэтым Мінсельгасхарч звяртаецца да кіраўнікоў фермерскіх гаспадарак з просьбай правяраць дакладнасць прадастаўляемай інфармацыі і не парушаць патрабаванняў, прадугледжаных заканадаўствам.
Згодна з мерапрыемствамі па выкананню дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады, зацверджаных пастановай Саўміна Рэспублікі Беларусь ад 18 снежня 2014 года №1196, работа па развіццю і ўдасканаленню аўтаматызаванага банка дадзеных аналізу дзейнасці фермерскіх гаспадарак сёлета будзе працягнута.
Пры ўзнікненні пытанняў звяртай-цеся па тэлефоне 6-24-47.
Любоў ТРОХІНА,
галоўны бухгалтар упраўлення райсельгасхарчу
шкада, што матэрыялаў пра сельскую гаспадарку так мала, што я яны такія куцыя на пацуцці — нагадваюць пераклад статыстычных дадзенных. А яшчэ — шмат агульных сказаў, нібы з інтэрнэта. Прыкла, што журналісты нібы ганьбяцца простымі людзьмі, і наведваюць гаспадаркі толькі разам з кіраўнікамі пад час афіцыйных мерапрыемстаў. Няхай няма ў гаспадаркі высокіх лічбаў у дзейнасці, але, упэўнена, у кожнай найдуцца годныя простыя людзі. Да і любімая газета толькі стане лепей
Дзякуй за, хоць і трошкі з памылкамі, але беларускую мову. Магчыма, можна пагадзіцца з каментарам у тым, што не заўсёды на старонках «любімай газеты» ёсць глыбокія аналітычныя публікацыі на сельскагаспадарчыя тэмы. Але ж папракаць раёнку ў тым, што журналісты «ганьбяцца простымі людзьмі» проста недаравальна. Ніводная з газет (у тым ліку і мясцовых недзяржаўных) не піша столькі і так цёпла пра людзей вёскі, як гэта робяць «Лунінецкія навіны». І ніводную з газет гэтыя простыя вясковыя людзі не падтрымліваюць так, як падтрымліваюць сваю раёнку. Дзякуй ім за гэта. Удзячнасць гэтая не купленая дыфірамбамі, яна выпакутаваная гэткімі ж вяскоўцамі, якім блізкія праблемы селяніна. Дастаткова сказаць, што і Марыя Яраховіч (яе прачулыя нарысы пра жыхароў раёна адзначае кожны, хто чытае «Лунінецкія навіны»), і Галіна Кучэйка, якая ўзнімае на старонках газеты праблемы сельскай гаспадаркі, жывуць у вёсках. Упэўнены, яны былі б вельмі ўдзячны, каб у адрас газеты і іх асабіста дасылалася не толькі абсалютна неабгрунтаванае «плявузганне», а канкрэтныя, падмацаваныя фактамі прэтэнзіі.