Быць ці не быць «Азярніцы» – залежыць ад кожнага работніка
Агропром

Быць ці не быць «Азярніцы» – залежыць ад кожнага работніка

13У сельгасарганізацыях Лунінеччыны пачаліся справаздачныя сходы.

Падвесці вынікі работы за мінулы год, вызначыцца з перспектывамі на бягучы ў актавай зале Любачынскага СДК сабраліся працаўнікі дзяржаўнага прадпрыемства “Азярніца”. У склад рабочага прэзідыума, акрамя дырэктара Мікалая Малашчыцкага, увайшлі запрошаныя на мерапрыемства старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко, вядучы дзяржаўны інжынер-інспектар Дзяржтэхнагляду Вячаслаў Мельянец, старшыня Дварэцкага сельвыканкама Аляксандр Віднікевіч.

“Мінулы год для сельгаспрад-прыемства аказаўся няпростым, – з гэтых слоў пачаў свой даклад Мікалай Малашчыцкі. – У цэлым валавай прадукцыі атрымалі  на 199 тысяч рублёў больш, чым у папярэднім годзе. У разліку на аднаго працуючага вырабілі прадукцыі на 16,4 тысячы рублёў, што таксама на 1,2  тысячы больш. Сярэдняя заработная плата  павялічылася на 16,6 працэнта і склала 305,9 рубля. На жаль, не прынесла жаданага выніку раслінаводства. У ходзе зімоўкі загінуў азімы рапс, перасеяны яравы –  згубілі шкоднікі. На недаборы ўра-джаю таксама адбілася засуха. Усяго летась у амбарнай вазе атрымалі 1653 тоны збожжа пры ўра-джайнасці 16,9 цэнтнера з гектара. Для параўнання ў 2015-ым мелі яго 2234 тоны (25,4 цэнтнера на круг). Нізкай аказалася ўраджайнасць бульбы і рапсу, якіх сабралі адпаведна 373 тоны і 7 тон”. 

Разам з тым, Мікалай Антонавіч прызнаў факт, што з-за недахопу фінансавых сродкаў не змаглі набыць патрэбную колькасць тукаў і сродкаў аховы раслін, а гэта таксама не лепшым чынам адлюстравалася на канчатковым выніку. У цэлым, валавай прадукцыі раслінаводства атрымалі на  791 тысячу рублёў, што амаль на чвэрць менш, чым у папярэднім годзе. У агульным аб’ёме выручкі ўдзельная вага ад рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі склала 84,9 працэнта. У параўнанні з 2015-ым валавая вытворчасць малака павялічылася на 722 тоны. У сярэднім ад каровы аператары машыннага даення атрымалі яго 3734 кілаграмы. Прыбаўка ў разліку на ўмоўную галаву склала 749 кіла-грамаў.

Ставячы перад калектывам задачы на чарговы сельскагаспадарчы год, Мікалай Малашчыцкі пазнаёміў прысутных з даведзенымі заданнямі райсельгасхарчу і смела адкарэкціраваў лічбы ў бок павелічэння: вытворчасць малака замест прапануемых 13 працэнтаў павялічыць на 17,5, надаіць ад каровы 4371 кіла-грам малака (прапанавана 4212). Акрамя таго, плануецца давесці таварнасць да 91 працэнта, а рэалізацыю малака  гатункам “экстра + вышэйшы” – не менш як 50 працэнтаў, на 60 працэнтаў знізіць невытворчае выбыццё жывёлы.

Больш падрабязна дапоўнілі  даклад кіраўніка галоўныя спецыялісты гаспадаркі. З цікавасцю заслухалі прысутныя справаздачы аб рабоце рэвізійнай камісіі і прафкама.

Старшыня райвыканкама  Аляксандр Пачко выказаў удзячнасць за старанні і на-дзею на тое, што працаўнікі “Азярніцы” за 18 месяцаў санацыі, якія адведзены для аздараўлення іх стратнай гаспадаркі, здолеюць паправіць фінансавае становішча і захаваць дзяржпрадпрыемства. Інакш давя-дзецца ўсю маёмасць “пусціць з малатка”, а людзей пакінуць без работы. Аляксандр Мікалаевіч прааналізаваў таксама найбольш слабыя месцы ў арганізацыі вытворчасці і падказаў шляхі іх выпраўлення, зрабіўшы галоўны ўпор на асабістую адказнасць кожнага члена калектыву за даручаныя ўчасткі работы.

На заканчэнні мерапрыемства прысутным прапанавалі цудоўны канцэрт, падрыхтаваны работнікамі Любачынскага СДК і самадзейнымі артыстамі з іншых Дамоў культуры Лунінеччыны.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть