Агропром

ЧАЛАВЕК- УНІВЕРСАЛ –

так можна сказаць пра аператара па дарошчванню буйной рагатай жывёлы СВК “Чучавічы”  Тамару АРЭХВА, калі ўважліва прааналізаваць яе працоўны шлях.
Для ўчарашняй школьніцы з Велуты ён пачынаўся ў якасці рабочай на заводзе “Палессеэлектрамаш”. Затым было замужжа і пераезд на радзіму свайго выбранніка ў адзін з калгасаў Гомельскай вобласці. Працавала інспектарам па кадрах, касірам. 
З 1983 года сталі жыць у Вялікіх Чучавічах. Уладкавалася ў мясцовую гаспадарку загадчыцай склада запчастак, затым перайшла нарміроўшчыкам. Асаблівы склад розуму, прыроджаная працавітасць і настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты дазволілі ёй хутка авалодаць патрэбнымі ведамі і  заслужыць аўтарытэт кампетэнтнага работніка. У той жа час разнастайнасць займаемых пасад рабіла жыццё Тамары Іванаўны больш напоўненым і цікавым. Свой непаўторны каларыт у яго ўносілі і падрастаючыя ў сям’і трое дзетак. 
Атрымліваемых з мужам заробкаў хапала да часу, пакуль не пайшлі вучыцца на платныя ад-дзяленні сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў старэйшыя сын і дачка. Каб паправіць матэрыяльнае становішча сям’і, Тамара Іванаўна перакваліфікавалася ў аператары па дарошчванню буйной рагатай жывёлы. І гэтая справа таксама аказалася па плячу. Адна з нямногіх, яна з года ў год дабіваецца стабільных вынікаў. Выключэннем не стаў і мінулы. У групе яе цялят узростам ад нара-джэння і да 6-ці месяцаў самыя высокія сярэднясутачныя прывагі – 630 грамаў. Пры норме замацавання на аднаго жывёлавода 50 галоў, у Тамары Арэхва іх бывае і па 75. 
– Аснова добрых прываг – гэта моцная кармавая база. Яна ў нашай гаспадарцы ёсць, – расказвае Тамара Іванаўна. – Нам, жывёлаводам, застаецца толькі  своечасова і якасна выконваць свае абавязкі.  На ферме, дзе многае даводзіцца рабіць уручную, працаваць цяжка. Аднак і такую справу трэба любіць. Жывёла з удзячнасцю адгукаецца на пяшчотнае пагладжванне, ласкавае слова і добры догляд. Дзякуючы гэтаму, здаровая – не хварэе, а хворая – хутчэй папраўляецца. Трэба заўсёды ўважліва сачыць за паводзінамі сваіх гадаванцаў і пры малейшым адхіленні ад нормы звяртацца да ветурача. Своечасова выяўленая хвароба лягчэй паддаецца лячэнню. Усё гэта спрыяе высокай захаванасці пагалоўя.
У гаспадарцы стараннай працаўніцы давераны самы адказны ўчастак – вырошчванне цялушак. З цягам часу яны складуць аснову дойнага статка, які будзе жыць на новай сучаснай ферме і забяспечваць дабрабыт тых, хто іх даглядае. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть