Агропром

Цёплая глеба прымае насанне

Хлебаробы ААТ “Дварэцкі” да веснавой сяўбы прыступілі 11 сакавіка. Гэта на тыдзень раней, чым летась. Улічваючы пераўвільготненасць глебы, выбіралі вышэйшыя ўчасткі. Сёння яны ўжо радуюць дружнымі ўсходамі, якія роўнымі шнурочкамі цягнуцца на бяскрайніх палях меліярацыйнай сістэмы “Ракітнянская”. Менавіта тут сканцэнтраваны асноўныя сельгасугоддзі гаспадаркі.

На жаль, роўна весці на іх сяўбу не атрымліваецца і зараз: на палях дагэтуль застаюцца невялікія ўчасткі, дзе тэхніка грузне. Аднак гэта не стрымлівае тэмпаў яравой сяўбы.

З запланаваных пад раннія збожжавыя і зернебабовыя 910 гектараў пасеяна ўжо больш як 600.

Як расказаў выканаўчы дырэктар Віталь Карчэўскі, глебу ўзаралі яшчэ з восені, зараз працягваецца ўнясенне арганікі, якой назапасілі больш як 30 тысяч тон. Амаль уся яна дастаўлена на палі. Наогул, пад раннія яравыя культуры плануецца ўнесці ўвесь спектр неабходных угнаенняў. Забяспечанасць тукамі на сённяшні дзень складае 70 працэнтаў ад патрэбнага. Гэта значна больш, чым было летась, аднак недахоп усё ж адчувальны. Там, дзе не атрымаецца папоўніць запас, давядзецца ўрадлівасць глебы павышаць толькі за кошт арганікі.  Як і ў папярэднія гады, гаспадарка забяспечана якасным насеннем. З мэтай сортаабнаўлення штогод вядзецца закуп эліты пшаніцы, трыцікале, ячменю і гароху.

Усяго пад яравую сяўбу з улікам цеплалюбівай кукурузы, якую мяркуецца размясціць на 880 гектарах, адведзена 2270 гектараў сельгасугоддзяў, 500 з іх будуць заняты аднагадовымі культурамі, якія папоўняць харчовыя рацыёны буйной рагатай жывёлы. Зменяцца плошчы пад агародніну. З-за адсутнасці рынкаў збыту давядзецца адмовіцца ад вырошчвання капусты.  Сталовыя буракі, морква і цыбуля па-ранейшаму папоўняць восенню агароднінасховішча. Дзякуючы яму, удалося ў добрым стане захаваць агародніну, якую можна будзе прадаваць да новага ўра-джаю.

Добра перанеслі халады азімыя збожжавыя і рапс, а набрацца ім сіл для росту і развіцця дапамагла своечасова праведзеная падкормка тукамі. Крыху засмучае, што на нізінах ад пераўвільгатнення загінулі 15 гектараў рапсу і 20 – збожжавых.

Пра ўсё гэта Віталь Карчэўскі расказаў, пакуль дабіраліся да месца, дзе дыскаваў глебу Сяргей Калюціч. Упраўляемы ім чырвоны МТЗ-3022 убачылі яшчэ здалёк. Ён упэўнена рухаўся на прасторным палетку, пакідаючы за сабой свежаўзнятую глебу, што ў спалучэнні з сонечнымі промнямі надавала полю выгляд мяккага і цёплага. На наступны дзень на ім ужо будзе ўладарыць сеялка, і дагледжаная глеба з удзячнасцю прыме насенне…

Сяргей Уладзіміравіч, які ненадоўга пакінуў кабіну трактара, таксама быў задаволены. Работа ладзілася, тэхніка працавала без збояў.

Яшчэ летась яго трактар абсталявалі шыроказахопнымі дыскамі, якія за адзін праход пакідаюць за сабой 7-метровую паласу свежаўзнятай глебы. Дагэтуль у гаспадарцы, якая мае трэція па велічыні пасяўныя плошчы ў раёне, не было шыроказахопных агрэгатаў, і ўсе палявыя работы выконвалі невялікімі, на што трацілася шмат сіл, сродкаў і часу. Паступова гаспадарка выходзіць з заняпаду, і хочацца верыць, што адведзены на яе аздараўленне час дазволіць мі-нуць банкруцтва.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть