Агропром

ДВА “КІТЫ” ПОСПЕХУ

Аксана ТАМІЛІНА нарадзілася і вырасла ў Вялікіх Чучавічах. Пасля заканчэння школы набыла спецыяльнасць ветфельчара і з 2004-га года набіралася вопыту, працуючы на ферме ў СВК «Вулькаўскі світанак”. 
Два гады таму вярнулася ў родную вёску. Шукаць работу маладой матулі, якая сама гадуе дваіх дзетак, доўга не давялося. Спецыяліста адразу ж запрасілі ў СВК «Чучавічы”. Спачатку працавала ветфельчарам, а нядаўна, адгукнуўшыся на прапанову старшыні гаспадаркі Сяргея Богуша, узначаліла малочнатаварную ферму. 
– У прызначэнні яе на пасаду не памыліўся. Аксана Іванаўна вельмі сур’ёзна адносіцца да сваіх абавязкаў. Нягледзячы на тое, што ўзначальваемая ёю ферма пакуль не мае сучасных выгод, прымяняецца ручная праца, спецыяліст захоўвае тэхналогію, умацоўвае дысцыпліну, – расказвае Сяргей Богуш.
На думку Аксаны Іванаўны рабіць гэта не складана, калі дастаткова разнастайнага корму, а вытворчыя праблемы дапамагае вырашаць кіраўніцтва гаспадаркі  і падтрымлівае ва ўсіх пачынаннях дружны калектыў. Яна з цеплынёй расказвае пра найбольш вопытных жывёлаводаў-«адкормачнікаў” мужа і жонку Антона і Святлану Ліхтар. За 21 год работы на ферме яны заўсёды вызначаліся працавітасцю і асаблівай абавязковасцю. Таму і прывагі жы-вёлы ў іх на вышыні. Аксана Іванаўна ўпэўнена, што іх адносіны да працы з’яўляюцца добрым прыкладам і для яе, і для ўсяго калектыву, з якім ёй даводзіцца штодзень выконваць цяпер ужо прывычныя абавязкі. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть