Агропром

Дзяржаўная падтрымка не адмяняецца

На рэспубліканскім семінары-нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі тэхнікі да чарговага сельскагаспадарчага сезона, што праходзіў у Лідзе, Лунінеччыну прадстаўлялі галоўны інжынер райсельгасхарчу Аляксандр Савіна і кіраўнік ААТ “Лунінецкі райаграсервіс” Барыс Грыневіч.

– У цэнтры ўвагі мера-прыемства, удзел у якім браў намеснік міністра сельскай гаспадаркі Леанід Марыніч, былі пытанні пастаноўкі тэхнікі на зімовае захоўванне, навядзенне парадку на машынных дварах і ход рамонту, – расказаў Аляксандр Іванавіч. – Як стала вядома, сельгаспрадпрыемствы краіны і ў наступным сезоне не застануцца без дзяржаўнай падтрымкі. На падрыхтоўку тэхнікі да палявых работ у 2014-ым прадугле-джана выдзеліць 320 міль-ярдаў рублёў бюджэтных сродкаў, у тым ліку 100 мільярдаў рублёў “пой-дзе” на змяншэнне кошту рамонту. Новыя правілы ўведзены на гарантыйнае выкарыстанне энерганасычаных трактароў. Замест ранейшых двух год гэты тэрмін павялічваецца да трох. А тэхабслу-гоўванне такой складанай тэхнікі можна будзе праводзіць толькі ў спецыялі-заваных цэнтрах. У нас – гэта ААТ “Лунінецкі райаграсервіс”. Новыя правілы будуць распаўсюджвацца і на лізінг. Цяпер такім чынам можна будзе набываць толькі трактары, аўтамабілі, пагрузчыкі і пасяўныя агрэгаты. Раней выбар быў больш шырокім.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть