Агропром

Гарачы подых сенажацей

Дзяржаўнае прадпрыемства “Азярніца” ў жніўнімінулага года ўзначаяіў Мікаяай Малашчыцкі. Маючы дзве выішэйшыія адукацыі: агранамічную і эканамічную, а таксама прайшоўшы шлях станаўлення ў СВК “Лунінскі”, ён не толькі цвяроза ацэньвае сённяшнія даволі абмежаваныя ў фінансавым плане магчымасці ўзначальваемай ім гаспадаркі, але і бачыць перспектывы яе развіцця.

Упэўніцца ў гэтым дазволіла сумесная паездка, калі разам з дырэктарам і маладым аграномам Раманам Кузьмічом накіраваліся на самыя аддаленыя палеткі, дзе вялася нарыхтоўка кармоў для буйной рагатай жывёлы. Размешчанае на адлегласці 38 кіламетраў ад цэнтральнай сядзібы ўрочышча “Лань”, можна з лёгкасцю назваць кармавой пляцоўкай. Тут на 500-гектарнай плошчы прасторныя сенажаці перамяжоўваліся з пашай, дзе мірна пасвіліся каровы і цялушкі. Месцамі радавалі вока нівы з зерневымі культурамі ды роўныя радочкі морквы. На пытанне, як даўно “Азярніца” стала яе вырошчваць, Мікалай Малашчыцкі адказаў:

— Гэта будучы ўраджай аднаго з фермераў, якому ў арэнду выдзелілі зямлю. Узамен атрымалі 325 мільёнаў рублёў, якія нас вельмі выручылі, калі не хапала сродкаў на закуп запчастак для тэхнікі, гербіцыдаў і на некаторыя іншыя мэты.

озерница 02

Праехаўшы далей, заўважылі, як на ўзвышшы па зялёнаму пагорку метадычна ўдоўж і ўпоперак рухаліся два магутныя трактары, утрамбоўваючы сянаж. Наблізіўшыся, пазнаёміліся з іх уладальнікамі. Механізатары Анатоль Дзікавіцкі і Аляксандр Сыцэвіч (на здымку справа налева) ужо больш як чвэрць стагоддзя працуюць у гаспадарцы. Работу для сябе не выбіраюць: калі трэба, глебу пад сяўбу рыхтуюць, арганіку на палі дастаўляюць, пасевы апрацоўваюць. Здараецца — траву косяць, ці як зараз — зялёную масу трамбуюць. Сціплыя і негаваркія, яны заўважылі толькі адно: “Праца наша — малааплачваемая, ды і хлеб наш вельмі горкі. А вось для гараджан і ён, і малако, і смятана, і тварог, і мяса — усё салодкае. Ад цямна да цямна працуем, часу на хатнія клопаты амаль не застаецца, дома ўсё на плечы жонак кладзецца. А яны таксама ў сельгаспрадпрыемстве заняты: Алена Сыцэвіч — загадчыца на ферме, Таццяна Дзікавіцкая — лабарант. Пасетаваўшы, трактарысты хуценька занялі свае месцы ў кабінах і працягнулі работу, маўляў, трамбоўка — справа вельмі адказная, зробіш не так, якасць корму адразу пагоршыцца. А ў гэтым кургане мяркуецца закласці не менш як 500 тон сенажу са злакавых траў і збожжавых.

озерница 03

Пакуль размаўлялі, прыбыла чарговая партыя зялёнай масы, якую даставіў Міхаіл Грудзько (на здымку).

— Пасля спякоты травы ўвесь сок згубілі, таму і маса лёгкая. За адзін рэйс не больш як 8 тон дастаўляю.

Для росту траў прайшоўшыя дажджы аказаліся вельмі дарэчы, а вось для нарыхтоўкі сена стварылі сапраўдную перашкоду. Пры заданні 600 тон яго назапасілі ўсяго 124 тоны.

озерница 01

У цэлым жа ходам работ Мікалай Малашчыцкі (на здымку разам з брыгадзірам Васілём Грудзько) задаволены:

— На сённяшні дзень у разліку на карову нарыхтавалі кармоў больш як 9 цэнтнераў кармавых адзінак. У параўнанні з мінулым годам амаль на 1,5 тоны больш назапасілі сенажу. Да таго ж, 94 тоны яго закаталі ў рулоны, што стане выдатным вітамінным кормам для цялятак. Для гэтага ў асноўным выкарысталі канюшыну. Як і раней, сянаж закладваем у курганах непадалёк ад месцаў нарыхтоўкі, толькі невялікая частка яго знаходзіцца паблізу фермаў. А вось кукурузны сілас плануем размясціць толькі на МТФ. Менавіта па гэтай прычыне амаль усю кукурузу, а гэта 530 гектараў, пасеялі на мінеральных глебах. З 14 курганоў сянаж у чатырох праверылі ў раённай лабараторыі на якасць. У трох з іх ён адпавядае першаму класу, у адным — другому. На жаль, не хапіла сродкаў, каб закупіць неабходную колькасць кансервантаў. Таму частку сенажу рыхтавалі без іх. Зараз вядзем уборку траў другога ўкосу.

 

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть