Агропром

Гатовы да любых паваротаў

Гэтага чалавека ў Вялікіх Чучавічах ведаюць добра: Віктар КУРАК працуе вадзіцелем аўтамабіля МАЗ у мясцовым СВК. Усё яго жыццё звязана з гэтай вёскай. Бацька – загадчык машыннага двара, мама – повар у школе. Увогуле, звычайная сям’я, у якой 31 год таму нарадзіўся доўгачаканы сын, здымак якога сёння – на Дошцы гонару гаспадаркі.
Пасля заканчэння сярэдняй школы Віктар паступіў у Пінскі індустрыяльна-педагагічны каледж на тэхніка-механіка. Потым была вайсковая служба. Пасля яе завяршэння ў родным СВК прапанавалі пасаду вадзіцеля. Неўзабаве ажаніўся.
На пытанне, ці лічыць сябе шчаслівым, упэўнена адказвае: “Так, бо ёсць любімая работа і сям’я”. А сям’я ў Віктара моцная – такая, якой і павінна быць. Жонка Ірына, выхавальнік па адукацыі, да дэкрэтнага водпуску працавала ў дзіцячым садзе. Строгая, часта крытыкуе мужа, яна, тым не менш, з’яўляецца самым верным спадарожнікам у жыцці. У іх супадаюць інтарэсы і погляды, хоць і розныя па характарах, як “плюс” і “мінус”. Вялікую радасць прыносіць маленькая дачка Віялета.
Поспех у працы залежыць ад асобы. Работа вадзіцеля – няпростая. Яна займае шмат часу, і нярэдка даводзіцца прыходзіць дадому познім вечарам. Не перашкаджаюць спецыя-лісту цяжкасці, звязаныя з капрызамі надвор’я. Можна вельмі старацца, але, калі не любіць зямлю, не любіць тое, чым займаешся, усе намаганні дарэмныя.
Ён лічыць, што кожны чалавек па-свойму шчаслівы, трэба толькі быць упэўненым ва ўласных сілах і знайсці сваё прызванне ў жыцці.
У сям’і Курак аддаюць перавагу актыўнаму адпачынку. Ніколі не губляюць магчымасці выбрацца на прыроду. У вольны час Віктар любіць пасядзець з вудай, а потым пачаставаць добрым уловам блізкіх і сяброў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть