АгропромКультура

Ім падуладны сакрэты прыроды

IMG_1515

У кастрычніку навуковае падраздзяленне Палескай доследнай станцыі меліярацыйнага земляробства і лугаводства адзначыць 70-годдзе з дня стварэння. Аб гэтым напярэдадні прафесійнага свята – Дня беларускай навукі –  нагадаў дырэктар Юрый КОРЧЫК:

IMG_6092–На станцыі працуе больш як 200 чалавек, з іх 6 – у навуковым падраздзяленні, якое ўзначальвае Ганаровы меліяратар Рэспублікі Беларусь кандыдат тэхнічных навук Мікалай Міхайлавіч Аўраменка. Гэта прыроджаны вучоны, які сваё свядомае жыццё прысвяціў  Палессю, у прыватнасці, вывучэнню воднага рэжыму краю і распрацоўкам шматлікіх канструкцый і прыстасаванняў, якія паспяхова выкарыстоўваюцца ў сучаснай меліярацыі. Пад яго кіраўніцтвам падраздзяленне працуе стабільна і прыносіць рэальны прыбытак. У прыватнасці, за мінулы год зарабілі 635 мільёнаў рублёў, сярод якіх 25 тысяч долараў валюты. Карысць тэндэма навука-вытворчасць яшчэ і ў  тым, што многія распрацоўкі вучоных укараняюцца непасрэдна на станцыі. Па іх рэкамендацыях закладзены насеннікі траў, што дазваляе з года ў год атрымліваць  элітнае насенне. Як і бульбу,  пераважную частку яго рэалізуем зімой і вясной, калі іншай прадукцыі раслінаводства няма. Сваё насенне выкарыстоўваем  для залужэння сенажацей і пашы на станцыі. Менавіта ад іх стану ў многім залежыць вынік работы жывёлагадоўчай галіны. За мінулы год у разліку на карову надаілі 4580 кілаграмаў малака, што на 40 кілаграмаў менш, чым у папярэднім годзе. Аднак звязваем гэта не з дрэнным станам кармавой базы, а з вялікай згуртаванасцю пагалоўя. На жаль, у нас дагэтуль няма ні новай фермы, ні рэканструяванай. Даводзіцца працаваць па старых тэхналогіях. Наяўныя 800 кароў утрымліваюцца ў цесных памяшканнях. Хочацца спадзявацца, што ў бліжэйшай перспектыве здолеем сітуацыю выправіць. На сённяшні дзень для сельгасвытворцаў малако – гэта фінансавая стабільнасць. Мяркуйце самі, толькі за мінулы год ад яго рэалізацыі выручылі 14 мільярдаў 300 мільёнаў рублёў, рэнтабельнасць перавысіла 50 працэнтаў, прыбытак склаў 4 мільярды 800 мільёнаў рублёў.

Да рэкамендацый вучоных прыслухоўваемся і пры размеркаванні плошчаў пад вырошчванне тых ці іншых сельгаскультур. Па іх праекту 2 гады таму было праведзена паўторнае асушэнне забалочаных участкаў станцыі. Цяпер яны зноў паспяхова выкарыстоўваюцца. Шкада, што вопыт і веды нашых навукоўцаў не распаўсюджваюцца ў іншых гаспадарках раёна. А варта было б асабліва пры закладцы сенажацей і пашы аграномам не толькі чытаць інструкцыю па выкарыстанню таго ці іншага насення, але і параіцца з людзьмі, якія ведаюць што і дзе лепей пасеяць, каб атрымаць найлепшы вынік.

Напярэдадні Дня беларускай навукі шчыра віншую калектыў падраздзялення са святам. Жадаю працвітання справе, якой вы займаецеся, моцнага здароўя, доўгіх год жыцця, ладу і дабрабыту ў сем’ях.

IMG_6129У мэтах аптымізацыі ў мінулым годзе лабароторыю лугаводства і меліярацыі, якія на працягу свайго існавання заўсёды былі асобнымі структурамі, злучылі ў навукова-даследчы аддзел меліярацыі і эксплуатацыі гідрамеліярацыйных сістэм. Яго кіраўнік Мікалай Аўраменка расказвае:

–Час няўмольна ўносіць свае карэктывы. Калі раней навуковымі распрацоўкамі займаліся па розных напрамках па некалькі кандыдатаў навук, то сёння такое званне мае толькі адзін з 6-ці супрацоўнікаў аддзела. З іх 2 чалавекі праводзяць даследаванні, астатнія – навукова-тэхнічныя работнікі. Чатыры чалавекі ўжо дасягнулі пенсійнага ўзросту, яшчэ 2 – старэйшыя за 40 год. Колькі не стараліся “прыцягнуць у навуку” перспектыўных маладых людзей, не атрымліваецца. Не ўмеюць яны, як старэйшае пакаленне, сваёй карпатлівай працай паступова падымацца па лесвіцы поспеху. Ім усяго хочацца адразу і без вялікіх укладанняў. А шкада. Упэўнены, настане час, калі быць вучоным зноў стане ганаровым і пачэсным.

Асноўны накірунак дзейнасці нашага калектыву – распрацоўка і ўкараненне тэхнічных нарматываў рэканструкцыі і эксплуатацыі меліярацыйных сістэм і тэхналагічных рэгламентаў сельскагаспадарчага выкарыстання маламагутных тарфяных глебаў Палесся.  У якасці савыканаўцы летась прымалі ўдзел у выкананні двух заданняў дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы “Агракомплекс- устойлівае развіццё”. Акрамя гэтага апрабоўвалі метад глыбокага ворыва і праводзілі маніторынг эфектыўнасці сельскай гаспадаркі на дробназалежных тарфяных глебах са стварэннем пясчана-змешанай культуры па праекту ПРАААН/ГЭФ “Распрацоўка інтэгрыраваных падыходаў да кіравання балотнымі ўгоддзямі з улікам прынцыпу шматмэтавага ландшафтнага планавання з мэтай атрымання шматбаковых эканамічных выгод”. Дзеля чаго ў вытворчых умовах станцыі  вызначылі ўчастак пясчана-змешанай культуры на плошчы 10 гектараў, дзе і выконвалі работы па мініторынгу і ацэнцы эколага-эканамічных вынікаў выкарыстання тэхналогіі глыбокага ворыва пасля першага года сельскагаспадарчага выкарыстання. Гэта нам прынесла валюту – 25 тысяч долараў. Прыемна, што нашы навукова-тэхнічныя распрацоўкі  знаходзяць практычнае  прымяненне. Так, наша методыка вызначэння модуляў сцёку і інтэнсіўнасці адводу лішніх вод для меліярацыйных сістэм  Беларускага Палесся ў сучасных кліматычных і гідратэхнічных умовах летась укаранялася пры выкананні  праектаў меліярацыі зямель Брэстчыны на плошчы 1397 гектараў. У выніку эканамічны эфект склаў 76000 долараў ЗША.

На гэты год таксама вызначыліся з заданнямі, над якімі будзем працаваць. Упэўнены, што іх таксама выканаем паспяхова.

 

IMG_6112У кожнай дысертацыі – нябачны след звычайных аграномаў і тэхнікаў.

35 год таму ўладкавалася на работу на станцыю малады аграном Валянціна АБРАВЕЦ. Як расказвае сёння, ёй вельмі пашчасціла, што пачала свой працоўны шлях поруч з вучонымі. Працавала на доследных участках, затым у лабараторыі мікракланальнага размнажэння бульбы. Пасля яе закрыцця адказнага і мэтанакіраванага спецыяліста перавялі ў лабараторыю меліярацыі. Што самае адметнае, поруч з ёй заўсёды школьная сяброўка Надзея Дырман, якая зараз знаходзіцца ў чарговым водпуску. Абедзве жыхаркі Луніна, вучыліся ў адным класе, закончылі сельгаскаледжы, маюць сем’і і па трое ўнукаў. Аб’ядноўвае іх і любоў да занятку, якому прысвяцілі жыццё.

 

IMG_6116Звязаць сваё жыццё з навукай Людміле САГАН, здаецца, было наканавана самім лёсам. Дачка тэхніка і інжынера лабараторыі меліярацыі Валянціны Сяргееўны і Віктара Рыгоравіча Карульскіх пасля заканчэння школы выбрала сабе больш спакойную і “хлебную” прафесію повара. Але хутка зразумела, што гэта не яе. Закончыла Пружанскі аграрна-тэхнічны каледж, выйшла замуж і пасля дэкрэтнага водпуску ў 2003-ім годзе ўладкавалася ў лабараторыю меліярацыі. Мнагадзетная мама яна паспявае ўпраўляцца з трыма дзецьмі-школьнікамі, з домам, хатняй гаспадаркай і работай. А дапамагае ёй ва ўсім верны спадарожнік жыцця муж Юрый, які працуе вадзіцелем у ДРСУ-101.

 

IMG_6103У любую пару года інжынера-гідратэхніка Юрыя ХАЛІМОЎСКАГА можна бачыць на прасторных палетках станцыі. Для яго не складае перашкоды ні снег ні дождж, калі трэба правесці тое ці іншае вымярэнне на мясцовасці. А каб прыборы былі заўсёды спраўныя, перыядычна іх правярае як і гэтую гідраметрычную вяртушку для вызначэння расходу вады.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть