Агропром

Карова на падворку – надзейная карміцелька

На ААТ “Лунінецкі малочны завод” прайшло ўшанаванне малаказдатчыкаў раёна, якія рэалізавалі найбольшую колькасць малака з уласных падворкаў за мінулы год.

Падводзячы вынікі агляду-конкурсу, дырэктар завода Сяргей Карпец паведаміў, што летась у насельніцтва закуплена крыху больш як 4746 тон малака, што на 181 тону менш, чым у папярэднім годзе. Пагалоўе кароў на прыватных падворках зменшылася на 78 і на пачатак 2017-га налічвала 1618 галоў.

Нарыхтоўка малака ў насель-ніцтва ажыццяўляецца праз восем прыёмных пунктаў, якія дзейнічаюць у Перунова, Рэдзігерава, Азярніцы, Кажан-Гарадку, Краснай Волі, Дзятлавічах, Вульцы 2 і Мокрава. Кожны з пунктаў  абсталяваны халадзільнікамі і тытанамі для падагрэву вады, а загрузка ў малакацыстэрны вядзецца праз клапанную сістэму. Усім неабходным забяспечаны і дзейнічаючыя пры пунктах лабараторыі. Летась на закуп прыбораў, дапаможных матэрыялаў, хімічных рэактываў і тэстаў было выдзелена больш як 10120 рублёў.

Зборам малака займаюцца 11 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія для гэтых мэт выкарыстоўваюць асабісты транспарт.  Імі летась было дастаўлена больш як 4222 тоны малака, або 89 працэнтаў да агульнага аб’ёму. Індывідуальным прадпрымальнікам была аказана дапамога на суму 4000 рублёў.

Сяргей Фёдаравіч падзякаваў прысутным за ўклад ва ўмацаванне заводскай  сыравіннай базы і ўручыў прэміі за самыя высокія паказчыкі ў продажы малака з асабістых падворкаў. Першага месца ўдастоены: Васіль Маляўка з Дзятлавіцкага сельсавета, які рэалізаваў дзяржаве амаль 52 тоны малака; Надзея Кісель (на здымку з унучкай Анечкай) з Вулькаў-скага – больш як 32 тоны; Аляксандр Хілюк з Дварэцкага – 19,5 тоны; Іна Верас з Лунінскага – больш як 18 тон; Іна Крывулец з Сінкевіцкага – амаль 14 тон; Уладзімір Крыванос з Гарадоцкага – амаль 13 тон; Святлана Боўбель з Лахвенскага – 12 тон; Ніна Трушко з Рэдзігераўскага – больш як 11 тон; Раіса Басюк з Бастынскага – 9 тон; Вольга Пільнік з Мікашэвіцкага гарвыканкама – 9 тон; Валерый Ільючык з Багданаўскага сельсавета – каля 9 тон і Ніна Гушчэня  з Чучавіцкага – амаль 8 тон. Другога месца: Алена Ермалёнак з Вулькаўскага сельсавета, якая прадала больш як 21 тону малака; Алена Сыцэвіч з Дварэцкага – амаль 17 тон; Святлана Слесар з Лунінскага – больш як 16 тон; Ганна Гусціновіч з Гарадоцкага – 12,5 тоны; Вольга Лушчык з Лахвенскага – 11,7 тоны; Ванда Байдук  з Рэдзігераўскага – 11 тон; Мікалай Харытановіч з Дзятлавіцкага – 10,3 тоны; Сяргей Ясеня з Бастынскага – 8,5 тоны; Ніна Фурсевіч (на ніжнім здымку) з Сінкевіцкага – 8,2 тоны; Ніна Багук з Мікашэвіцкага гарсавета – 7 тон; Ніна Багданец з Багданаўскага сельсавета – 6,9 тоны; Алена Гушчэня з Чучавіцкага сельсавета – 6,1 тоны. (Лічбы акруглены). Уручыўшы заслужаныя прэміі, Сяргей Карпец парадаваў малаказдатчыкаў і яшчэ адной прыемнай навінай – аб павелічэнні закупачнай цаны на 5 працэнтаў.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Рафаловіч падзякаваў руплівым вяскоўцам за працу і выказаў надзею, што яны і ў далейшым не адмовяцца ад свайго занятку, які прыносіць не толькі клопат, але і добрыя грошы. Паабяцаўшы, што старанні вяскоўцаў заўсёды будуць пад-трыманы з боку раённай і мясцовай улад,  Віктар Анатольевіч адзначыў і той факт, што апошнім часам вяскоўцы сталі праяўляць большую цікавасць да ўтрымання кароў. Садзейнічанне ў набыцці рагуль жадаючым могуць заўсёды аказаць старшыні сельвыканкамаў.

Віктар Рафаловіч уручыў Па-дзячныя пісьмы раённага Савета дэпутатаў неаднаразовым пераможцам конкурсу, жыхарам Краснай Волі Валянціне Ліпскай, якая на прыватным падворку трымае 4 каровы і прадала дзяржаве 16,8 тоны малака, Юрыю Ярмаковічу (ад 3 кароў рэалізаваў 15,9 тоны), Аляксандру Зіновіку (на верхнім здымку) з Дзятлавіч (ад 4 кароў прадаў амаль 15 тон). Такой жа ўзнагароды быў удастоены і жыхар вёскі Боркі Сцяпан Пясоцкі. Трымаючы на падворку 2 каровы, ён прадаў лішкаў малака 12,9 тоны.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть