Агропром
Клубнічны сезон у разгары
Аб гэтым сведчаць вялікія чэргі да нарыхтоўшчыкаў.
Як паведамілі ў райспажыўтаварыстве, кошт таварнай прадукцыі будзе фарміраваць сам рынак – у залежнасці ад ураджайнасці і колькасці нарыхтоўшчыкаў. У апошнія дні кілаграм ягад можна было здаць па 6-7 тысяч рублёў. Цана, якая ўстанаўліваецца на ягаду для прамысловай перапрацоўкі, складае 2000 рублёў, а на клубніцы для джэмаў і варэння – 3000 рублёў.
Нарыхтоўка вядзецца ў Дрэбску, Цне, Язвінках, Бродніцы, Азярніцы, Любачыне, Дзятлавічах, Ракітна, Кажан-Гарадку, Дварцы. У бліжэйшы час пачнецца і ў Луніне.
Спасибо, что в деревнях появились машины заготовителей. Ягода ж пропадает на корню. Цена, правда, могла бы быть выше, труд тяжелый