Кукуруза — асноўны рэзерв кармоў
Агропром

Кукуруза — асноўны рэзерв кармоў

дядя

Нарыхтоўка кармоў для буйной рагатай жывёлы на зімова-стойлавы перыяд сёлета выдалася вельмі складанай. З-за недахопу вільгаці ў глебе сельгасвытворцы не змаглі атрымаць ні паўнацэнных траў на сенажацях, ні добрай кукурузы. Адсюль – недабор зімовых запасаў.

Папоўніць іх у многіх гаспадарках вырашылі за кошт закладкі сіласу з кукурузы, якую раней меркавалі абмалаціць на зерне. Узважыўшы ўсе плюсы і мінусы, такім чынам  вырашылі паступіць і ў СВК «Дварэцкі», дзе па стану на 30 верасня травяністых кармоў у разліку на адну ўмоўную жывёліну нарыхтавалі 17,3 цэнтнера кармавых адзінак, назапа-сіўшы на зіму 4886 тон сенажу, 870 тон зернесенажу, 7105 тон сіласу, з іх  6897 – кукурузнага. Для закладкі апошняга культуру ўбралі з плошчы 727 гектараў. Ураджайнасць для гэтага года аказалася ня-дрэннай – 159 цэнтнераў на круг.  На дзень наведвання гаспадаркі заставалася ўбраць кукурузу яшчэ са 160-гектарнай плошчы.

На адным з участкаў і былі сканцэнтраваны асноўныя сілы корманарыхтоўчага звяна: два кормаўборачныя камбайны і некалькі адзінак тэхнікі на адвозцы.

Як расказаў старшыня сельгаскааператыва Віталь Карчэўскі, восень, як гэта здараецца даволі часта, раннімі замаразкамі можа згубіць пакуль яшчэ сака-вітую і не страціўшую сваю пажыўнасць кукурузу. Таму вырашылі найперш упра-віцца з самымі ўраджайнымі ўчасткамі. Гле-дзячы на высокія сцябліны з моцнымі пачаткамі, якія адна за другой знікалі пад жняяркамі кормаўборачных камбайнаў, міжволі падумалася: была б такой уся кукуруза, што расла на 888-гектарнай плошчы, праблем з кармамі гаспадарка не адчувала б.

Такой думкі прытрымліваецца і механізатар Канстанцін ШАБАН, які вось ужо 12 год умела ўпраўляецца з «Ягуарам». Нарыхтоўка кармоў – яго асноўны занятак. Закончыўшы сезон, Канстанцін Канстанцінавіч перасаджваецца на іншы трактар і працуе на ферме. Таму выдатна ведае, наколькі цяжка атрымліваць годныя прывагі і надоі, не маючы дастаткова якасных кармоў.

Новы трактар МТЗ-1221 з 11-тонным прычэпам  летам даверылі стараннаму механізатару Васілю КЛІМЧУКУ і не памыліліся ў яго працаздольнасці: з пачатку корманарыхтовак Васіль Фёдаравіч перавёз больш як 2 тысячы тон зялёнай массы.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть