Агропром

Курс – на пашу

Цёплае надвор’е красавіка паспрыяла росту траў на сенажацях і пашы. А гэта значыць – настала пара выгану буйной рагатай жывёлы на сакавіты і вельмі карысны па пажыўных якасцях корм, які, як нішто іншае, садзейнічае хуткаму павышэнню прадукцыйнасці дойнага статка.
На кругласутачнае ўтрыманне на адгоннай пашы плануецца сёлета выгнаць каля 70 працэнтаў дойных кароў, жывёлу мяснога напрамку і частку цялушак. Гэтую работу першымі распачалі жывёлаводы гаспадарак, дзе адчуваўся недахоп кармоў, нарыхтаваных на зімова-стойлавае ўтрыманне. З кожным днём работы ў гэтым напрамку актывізуюцца і плануецца, што да 20 красавіка на пашы будзе знахо-дзіцца ўжо 40 працэнтаў дойнага статка Лунінеччыны. Адаптацыйны перыяд у змене корму грамад-скае пагалоўе праходзіла на азімых, размешчаных на плошчы каля 80 гектараў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть