Лета вярнулася… з клубніцамі
Агропром

Лета вярнулася… з клубніцамі

dsci9450

Поўнасцю перакрэсліўшы меркаванне, што клубніцы – гэта неад’емная частка чэрвеня, агароды многіх лунінчан у верасні прыцягваюць знаёмым салодкім водарам. Ягад хапае не толькі паласавацца для сябе, многія   са шклянкамі і вядзерцамі накіроўваюцца на рынак ці ў Дварэц. Побач з перакрыжаваннем зноў, бы і летам, ідзе бойкі гандаль.

Максім ХУДЗЮК з сябрам прывезлі свой тавар з Краснай Волі. Хутка паспелі прадаць некалькі скрынак. Што і не дзіўна – на фоне бульбы, цыбулі і памідораў незвычайная для гэтай пары года прадукцыя выглядае прыгожа і эфектна. Свежы ласунак павезлі з сабой расіяне, госці з Брэста і Маладзечна.

Надзея ЗІНОВІК з Бродніцы сабрала некалькі вёдзер. “І гэта не ўсе, бачылі б вы, колькі яшчэ зялёных”, – дзеліцца жанчына. Ці ўдасца ўсім даспець, залежыць ад надвор’я – лёгкія начныя замаразкі хутка могуць зніш-чыць далікатныя ягады. Але і тое, што прададзена, добрая падтрымка да сямейнага бюджэту, дзе сын – навучэнец тэхнікума і дачка – учарашняя студэнтка.

Спрабуючы смачныя клубніцы, не хацелася думаць, што на вуліцы восень. Чырвоныя сэрцайкі дазволілі ненадоўга зазірнуць у лета, да сонца і цяпла…

dsci9456

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть