Лягло ў засекі зерне залатое
Агропром

Лягло ў засекі зерне залатое

vitalij-ogievich

Гарачае летняе сонца і водар спелага зерня, якое буйным струменем сыплецца ў кузаў аўтамабіля, надоўга застанецца ў памяці Віталя АГІЕВІЧА. З самага ранку і да змяркання, штодзённа курсіруючы па полі ў час уборкі збожжавых, ён паспеў удосталь палюбавацца мясцовымі краявідамі, параўнаць прыгажосць Лунінеччыны з малой радзімай на Гомельшчыне.

Для маладога вадзіцеля з “Гарадоцкага” сёлетняе жніво – трэцяе. А вынік па адвозцы зерня ад камбайнаў сярод калег па гаспадарцы – першы. Таксама на перадавых пазіцыях ён знаходзіцца ў раённай зводцы сярод маладых вадзіцеляў, занятых на ўборцы-2016.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть