Агропром

Любоў да прафесіі, зямлі і вёскі…

хваецкаеКажуць, чалавек шчаслівы, калі з дому з  задавальненнем ідзе на работу, а з работы з такой жа радасцю – дамоў. Прыпомнілася гэтая народная мудрасць пасля знаёмства з аграномам СВК «Хваецкае» Раманам ХАРКЕВІЧАМ.

Малады чалавек “зачапіў” шчырым і вельмі рэдкім у наш час прызнаннем любові да сваёй справы, зямлі і вёскі…

А шлях у прафесію выпускніка лунінецкай СШ №4  пачынаўся з гарадскога сельгаскаледжа… Адпрацоўка па спецыяльнасці ў “Дварэцкім” і тры гады работы ў якасці спецыяліста па корманарыхтоўках у “Хваецкім” надалі ўпэўненасці, што месца яго тут – сярод шырокіх палёў і прасторных сенажацей… У Вульцы 1 ён займеў свой кут, і разам з любімай жонкай гадуе 5-гадовага сына.

Пра гэта даведалася, калі дабіраліся да палеткаў, дзе поўным ходам ішла ўборка кукурузы на сілас. Па-майстэрску кіруючы корманарыхтоўчым камбайнам, адзін з лепшых трактарыстаў гаспадаркі Васіль Дуньчык (на здымку) падрэзваў высокія сцябліны і высыпаў у кузаў трактара ўжо здробненую масу. Напоўнены, ён накіраваўся да сіласнай траншэі. Кароткі перапынак у рабоце выкарысталі для размовы.

–10 год нарыхтоўваю кармы, кажа Васіль Мікалаевіч.Ды толькі такога задавальнення, як сёлета, раней не адчуваў. Мне выдзелілі новы камбайн КВК-800. Вось гэта тэхніка! Высокапрадукцыйная! З пачатку сезона 3 тысячы тон зялёнай масы на сянаж нарыхтаваў, цяпер вось кукурузай займаюся. Свой камбайн пакідаў толькі на час жніва, калі абмалочваў каласавыя. За мною замацаваны яшчэ і зернеўборачны КЗС-1218. Дык вось летась на ім намалаціў больш за тысячу тон збожжа, сёлета ж толькі 600 – не ўрадзіла ў нас зерне.  

І сапраўды, год для нас выдаўся не вельмі спрыяльным, уступіў у гаворку Раман Харкевіч.Затапленне сельгасугоддзяў, якое назіралася на працягу ўсёй вясны, не дазволіла выканаць заданне па сяўбе кукурузы. Замест плануемых 600 гектараў пасеялі 450. З іх 50 гектараў пакідаем на зерне. Да нарыхтоўкі сіласу прыступілі як толькі кукуруза дасягнула неабходнай спеласці. На сённяшні дзень убралі амаль палову плошчаў і назапасілі  4 тысячы тон пажыўнага корму. Плануем мець яшчэ столькі ж. Наогул, з кармамі ў нас не ўсё гладка. З-за падтаплення сенажацей не змаглі як след убраць травы першага ўкосу. Менш чым у папярэднім годзе нарыхтавалі сенажу і сена. Праўда, сітуацыю тут можна паправіць. У нас яшчэ ёсць добрыя травы.  Як толькі справімся з кукурузай, усе сілы кінем на нарыхтоўку сенажу.

Размову спынілі, як толькі да камбайна за чарговай партыяй зялёнай масы пад’ехаў  на аўтамабілі МАЗ Іван МАТАШУК.

– Гэта наш лепшы вадзіцель, – кажа Раман Сцяпанавіч. – За жніво больш як 500 тон зерня перавёз.

На дзень выхаду “ЛН” у “Хваецкім” нарыхтавалі 4100 тон сіласу.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть