Агропром

Любоў да зямлі прывіваецца з дзяцінства

поле на закатеВысокакваліфікаванымі спецыялістамі становяцца людзі мэтанакіраваныя і ўпэўненыя, што займаюцца менавіта сваёй справай. Яскравы прыклад таму — сям’я КАВАЛЬЧУК з СВК “Вулькаўскі світанак”. Працавіты механізатар Мікалай Мікалаевіч ніколі не шукаў для сябе лёгкай долі. Атрымаўшы пасведчанне трактарыста вось ужо чвэрць стагоддзя працуе ў родной гаспадарцы і ўпэўнены, што лепшай долі, чым вырошчваць хлеб народнай зямлі, не трэба. Так выхоўвае і сваіх дзяцей, сярод якіх не выключэнне і самы меншы сын.

— Мяне завуць Сяргей Мікалаевіч, — сур’ёзна прадставіўся хлопчык. — Як толькі вырасту, абавязкова буду, як тата — трактарыстам. Работа ў яго зайздросная — летам з ранку і да вечара то ў полі, то на сенажаці. А тут так хораша: і птушак прыгыжых, і машын шмат. У нашай сям’і татава работа падабаецца ўсім. Старэйшыя браты Коля з Дзянісам нават кіраваць трактарам умеюць, а мне і сястрычцы Лерцы руль яшчэ не давяраюць, кажуць, малыш…

У гаворку ўступіў вадзіцель аўтамабіля Мікалай Верас:

— Вось так нашы вясковыя дзеці прызвычайваюцца да работы. Раней на працягу некалькіх корманарыхтоўчых кампаній у час летніх канікул да нас на сенажаць прыбягаў Жэнька Чарнавокі. Родныя пра яго не вельмі клапаціліся, здавалася, ім усё роўна было, дзе бавіць вольны час хлапчук. Мы яго спачатку праганялі, баяліся, каб выпадкова пад колы аўтамабіля ці трактара не трапіў. А ён аказаўся на зайздрасць кемлівым і жвавым. Непрыкметна стаў “сынам” нашага корманарыхтоўчага звяна. На яго нават абеды разлічвалі. Сёлета паступіў у сельскагаспадарчы каледж. Набывае цэлы стос спецыяльнасцей: механізатара, вадзіцеля, слесара-зваршчыка. А не прымі мы яго ў свой час, хто ведае, пра што б марыў хлопец зараз?

Разумеючы, што дзеці на палях — гэта прамое парушэнне тэхнікі бяспекі, нагадала пра гэта бацьку: — Механізатарская справа ў нашай сям’і перадаецца з пакалення ў пакаленне. Калісьці вось гэтак улетку мяне з сабою ў поле браў тата. Я таксама малы быў, тады і палюбіў земляробскую справу, і пра іншы занятак не мару. Цяпер хачу, каб сыны сапраўднымі хлебаробамі выраслі. А каб не цурацца цяжкай працы на зямлі, любоў да яе трэба прывіваць з дзяцінства.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть