АгропромСоциум

Малака без кармоў не прыбавіцца

молокоЗавяршаецца перавод грамадскага статка на зімова-стойлавае ўтрыманне. У такі час звычайна назіраецца нестабільнасць у вытворчасці малака. Як гэты перыяд праходзіць сёлета, а таксама пра вынікі работы жывёлаводаў раёна за 9 месяцаў папрасілі расказаць намесніка начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Таццяну АНЦІФЕЕВУ:’

– Яшчэ застаюцца на пашы 530 кароў у СВК “Дзятлавічы” і “Чучавічы”. На “зімовыя кватэры” ў рэканструяваныя жывёлагадоўчыя памяшканні іх паставяць у бліжэйшы час. Абноўленыя і начыненыя сучасным абсталяваннем, МТФ сёлета ўведзены ў СВК “Новае Палессе”, “Дварэцкі”, “Хваецкае” і КУП “Міжлескае”. Пераходны перыяд плюс новыя тэхналогіі пакуль адмоўна адбіваюцца на вытворчасці малака. Аднак, гэта часова. З прывыканнем жывёлы, належным яе доглядам, кармленнем і даеннем  вытворчасць прадукцыі на сучасных МТФ павінна павялічвацца. На жаль, некаторыя кіраўнікі і спецыялісты зоаветэрынарнай службы гаспадарак дагэтуль недаацэньваюць перавагі новаўвядзенняў, не ўдзяляюць належнай увагі захаванню дысцыпліны і тэхналогій, не прымаюць канкрэтных мер па нарошчванню тэмпаў вытворчасці.

Валавая вытворчасць малака за  9 месяцаў склала 41711 тон, што на 6 працэнтаў ніжэй, чым за такі ж час летась. Не выйшлі на свае ранейшыя рубяжы 13 гаспадарак. Неспрыяльныя сітуацыя склалася ў філіяле “Аграграніт” – 81 працэнт да 2012-га. А справа тут, як ні прыкра, у недапрацоўцы кіраўніка і спецыялістаў зоатэхнічнай службы.

Упэўнена нарошчваюць вытворчасць малака жывёлаводы СВК “Лунінскі” (106 працэнтаў). Тут не толькі дакладна захоўваецца тэхналогія ўтрымання кароў, але і адчуваецца зладжанасць работы калектыву. Галоўны заатэхнік Ерамей Пяшко пры падтрымцы старшыні Васіля Мелюха смела прымяняе рэкамендуемыя вучонымі навінкі як у кармленні, так і ва ўтрыманні жывёлін. Усё разам дае нядрэнны эфект. На леташнім узроўні вытворчасць малака здолелі захаваць у СВК “Хваецкае” і “Чучавічы”.

Наколькі прадукцыйным стане зімова-стойлавы перыяд, залежыць і ад трываласці кармавой базы. Да яе закладкі многія гаспадаркі аднесліся вельмі адказна. Напрыклад, у СВК “Новае Палессе” ў разліку на ўмоўную галаву назапасілі 33 цэнтнеры кармавых адзінак, а ў філіяле “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод” – 28. У цэлым жа па раёне гэты паказчык складае  21,5.  Ужо сёння можна сказаць, што праблемы з кармленнем падчас зімы адчуюць СВК “Хваецкае”, “Дзятлавіцкі” і “Дварэцкі”, дзе на адну жывёліну даводзіцца ад 15 да 17,6 цэнтнера кармавых адзінак.

Папоўніць запасы травяністых кармоў у раёне можна з дапамогай кукурузнага сіласу. Культура пакуль яшчэ застаецца непрыбранай на плошчы 680 гектараў. Убралі яе СВК “Лунінскі”, “Азярніца”, філіял “Аграграніт” і Палеская станцыя.  Добрай падтрымкай стане і фуражнае зерне, якога засыпана на складах 11200 тон. Рэзерв і тут яшчэ ёсць у выглядзе  880 гектараў кукурузы, прызначанай на зерне.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть